| О себе: |
Биография
Паэт Алесь Вабiч (Кузняцоў Мiкола Васілевіч) пачаў свой жыццёвы шлях на рускай зямлi. Русiч па бацьку i мацi, ён нарадзiўся 6 кастрычнiка1938 года ў вёсцы Будкi Глушкоўскага раёна Курскай вобласцi, у тых мясцiнах, дзе цячэ паўнаводны, шырокi i павольны Сейм, у мясцiнах, пра якiя ўзгадваецца ў Слове пра паход Iгаравы, дзе гаворыцца, што куране цудоўныя ваяры, узгадаваныя з канца кап'я, дбайна служылi у дружыне князя. Славуты Курскi край i салауями, У народзе так гавараць: "Пяе, што курски салавей!" Цудоуная гэта зямля дбайнымi сялянамi, купцамi, мастакамi, музыкамi, паэтамi. Дастаткова толькi назваць вялiкага артыста С. Шчэпкiна, музыканта Вільгорскага, кампазiтара Г. Свiрыдава, паэта Мiкалая Рыленкава, фельд маршала Аляксандра Іванавіча Барацiнскага. Будзем спадзявацца, што землякi не забудуць далучыць да зорнай славутай плеяды і Алеся Вабiча, курскага салаў'я, якi пяе, пiша свае вершы ў Беларусi. Так было наканавана, мусiць, лесам, што Мiкола Васiлевiч, Алесь Вабiч, ягоная творчасць належаць Беларусi i Расii. З маленства ён жыве ў Беларусi, у г. Ашмянах скончыу сярэднюю школу № 1, пасля - факультэт журналiстыкi БДУ, працуе ў беларускiх выданнях. Беларуская мова стала для яго яшчэ адной роднай мовай. Адарваны ад родных рускiх каранёу зямлi Курскай, Алесь Вабiч (Мiкола Кузняцоў) як асоба, як чалавек, адораны пэўнымi праявамi, адбыўся ў Беларусi, хоць ягоная паэзiя прасякнута агульначалавечымi роздумамi, пачуццямi, разважаннямi, надзеямi. Ён увабраў у свой светапогляд, усвядомiў i ўвасабiў з пачуццяў тое, што хвалюе i рускага, i беларускага чалавека. Можна без перабольшання адзначыць у ягоных творах наша агульнаславянскае, аднолькава блiзкае нам, але прапушчана гэта праз беларускае: лес, поле, сенажаць, рэчкi, азеры. Пэўна, невыпадковы i псеўданiм. Ён наш, таксама беларускi. Гэта адзначае i сам паэт. Працуючы на пачатку свайго творчага журналiсцкага быцця лiтаратурным супрацоўнiкам газеты, неяк у час камандзiроўкi ехаў з Магiлёва ў Бялынiчы. Любiу, дарэчы ехаць, нават у самыя аддалелыя мясцiны аўтобусам, каб лепш бачыць хараство беларускай зямлi. Пад Бялынiчамi праязджаў месца, дзе цячэ паўнаводная рака Вабiч, левы прыток Друцi, што, у сваю чаргу ўпадае ў Дняпро. Рака немалая - даўжыня 74 кiламетры. Слова спадабалася, Вабiч - вабiць, прыцягваць, привлекать, па-руску, прываблiваць. Iмя "Алесь" таксама ж нашанскае: i рускае, i беларускае, i украiнскае, толькi з нязначнымi змяненнямi. Так быў абраны псеўданiм.Адным словам, iшоў пошук сябе, свайго месца ў жыццi, у творчасцi. Воляй лёсу Алесь Вабiч на многiя гады быў выключаны з жывой рэдакцыйнай таўкатнi. Працуючы на новай пасадзе, як рэдактар iнфармацыйных выданняў, ён усё ж не пакiдаў сувязей з рэдакцыямi, выступаў у друку з надзеннымi нарысамi, адзін з якiх увайшоў у зборнiк "Выпрабаванне буднямi". Галоўную сваю ўвагу засяродзiў на навуковай працы. Абаранiў кандыдацкую, доктарскую дысертацыі, напiсау шэраг навуковых манаграфiй, кнiг у сааўтарстве. У 1992 годзе працаваў галоўным рэдактарам часопiса "Беларуская мінуўшчына". Аўтар падрыхтаваў такія навуковыя творы: "Политические партии Беларуси"," Коммунистическая идеология: истоки, попытки утверждения", "Информационно-политические технологии", "Тайный фронт(разведка и контразведка в действии)", "Гартаванне спадчыны(з гісторыі беларускай ідэалогіі і палітыкі)". Выдадзены шэраг паэтычных кніг:"Святло зямное", "Элегіі кахання", "Пралескі", " Мроі", "Дзянніца". |