| Музыка: |
|
| Фильмы: |
|
| ТВ передачи: |
|
| Игры: |
|
| Книги: |
|
| Интересы: |
Мае хобі: люблю спяваць і танцаваць; пішу апавяданні пра свой радавод; пішу вершы і песні; займаюся арганізацыяй і правядзеннем імпрэз на беларускай мове, у тым ліку беларускіх вяселляў з захаваннем этнаграфічных асаблівасцяў. Люблю вандроўкі, кантакты з самымі разнастайнымі людзьмі, работу. Умею афармляць прычоскі, накладваць макіяж і навучаю гэтаму другіх. Захоўваю здаровы лад жыцця, прапагандую валеалогію; люблю плаванне, настольны тэніс. хвотна займаюся хатнімі справамі, люблю гатаваць, шыць, рабіць закаткі. Вельмі люблю тэатр, рэжысёрскую, сцэнарную і акторскую работу, займаюся ажыццяўленнем праекта “Студэнцкі псіхалагічны тэатр мініяцюр Школы асобаснага росту “ШАР”.
А самае галоўнае хобі – я люблю любіць, любіць усё і ўсіх, што мяне акружае. |
| О себе: |
Пра сябе
Я нарадзілася 04.11.1953 года ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўніка Мікалая Міхайлавіча Дзіцэвіча. Маці – Юлія Бенедыктаўна (у дзявоцтве Дзядовіч) — працавала ў калгасе.
У сям’і было шасцёра дзяцей, аднак першыя трое – Яніна, Міхаіл і Мікалай – памерлі ў малым узросце. Маю двух братоў: старэйшы, Рычард, у былым заатэхнік, цяпер прыватны прадпрымальнік, жыве на радзіме, на Дзятлаўшчыне, у в. Раклевічы; сярэдні, Барыс, паляўніцтвазнаўца, дацэнт Іркуцкай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1968 года жыве ў Сібіры, у Іркуцку.
Закончыла Дзятлаўскую СШ № 2 (1971), філфак БДУ (1976), аспірантуру Інстытута літаратуры АН
Працавала намеснікам дырэктара гімназіі № 5 г. Мінска (1991-1995)
Працавала старшым выкладчыкам Беларускага камерцыйнага ўніверсітэта кіравання (1995-1997), старшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры (1997-2008).
Працавала па сумяшчальніцтве ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Жаночым інстытуце “Энвіла”, ТАА “Прапілеі”, Інстытуце сучасных ведаў, Мінскім інстытуце кіравання. Займалася рэдагаваннем сцэнараў на тэлеканале “Лад”, напісаннем сцэнараў па культуры мовы, удзельнічала ў здымках тэлеперадач па моўных і культурніцкіх пытаннях.
Займалася выкладаннем беларускай мовы і літаратуры, методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры, культуры беларускай мовы, рыторыкі, спецкурсаў “Тэхналогія публічнага выступу”, “Асновы аратарскага майстэрства”, кіравала педагагічнай практыкай студэнтаў 1–5-х курсаў.
Займаюся метадычнай і навуковай працай, маю каля 20 публікацый навуковага характару, прымаю ўдзел у навуковых канферэнцыях у нашай краіне, а таксама за яе межамі.
У коле навуковых інтарэсаў знаходзіцца гісторыя беларускай мовы, сучасны яе стан, а таксама пытанні псіхолага-педагагічнай і выхаваўчай работы.
Займаюся публіцыстыкай, надрукавала каля 70 артыкулаў у газетах "Наша слова", "ЛіМ", "Новы час", часопісе “Вышэйшая школа” і іншых навукова-папулярных і асветніцкіх выданнях. З’яўлялася сябрам Рэдакцыйнай калегіі газеты “Наша слова”.
З кастрычніка 2008 года працавала начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Займалася ўкараненнем інавацыйных тэхналогій у сістэму ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Праект ў сааўтарстве з прарэктарам БДТУ А.Р.Гараноўскім “Школа асобаснага росту ”ШАР”—тэхналогія фарміравання суб’ектнай пазіцыі студэнтаў» на ХІІІ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту ў 2010 годзе быў уганараваны Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Артыкул пра Школу “ШАР” надрукаваны ў часопісе “Вышэйшая школа” №3 2010 г.
У 2011 годзе атрымала другую адукацыю ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці “Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі”. З сакавіка 2013 года працую ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце педагогам-псіхолагам. Займаюся ажыццяўленнем праекта “Студэнцкі псіхалагічны тэатр мініяцюр Школы асобаснага росту “ШАР”.
|
| Деятельность: |
Трымаю цесныя сувязі са сродкамі масавай інфармацыі, асаблівыя адносіны склаліся з калектывам радыё “Сталіца”, на старонках якога за 2009-2013 гады адбылося 62 інтэрв’ю з супрацоўнікамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Займаюся актыўнай грамадскай працай, з’яўлялася першым намеснікам старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, намеснікам старшыні Таварыства “Беларусь—Ірландыя”, працую ў ГА “Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік” з 1993 года, займалася гуманітарнай дзейнасцю і аздараўленнем дзяцей за мяжой. Выязджала з групамі беларускіх дзяцей у Італію, Англію, Уэльс і Ірландыю. На працягу многіх гадоў працавала з ірландскай арганізацыяй Kilbeggan Friends of Belarus з горада Кілбэгэн графства Вестміт па праекце аздараўлення беларускіх дзяцей: дзяцей-інвалідаў, сірот з розных школ-інтэрнатаў, а таксама са звычайных сем’яў.
У 2006 годзе апублікавала дакументальна-публіцыстычную кнігу ” Беларуска-ірландскі дзённік” (107 стар.), у якой паказала сістэму аздараўлення беларускіх дзяцей у Ірландыі, адлюстравала палітычныя, эканамічныя, культурніцкія аспекты ірландскага і беларускага жыцця, намалявала партрэты дваццаці чатырох ірландскіх апякунскіх сем’яў, якія на працягу многіх гадоў пасля чарнобыльскай трагедыі двойчы ў год запрашаюць беларускіх дзяцей на аздараўленне.
Валодаю беларускай, рускай, англійскай мовамі; польскай, украінскай і італьянскай -- са слоўнікам. |
| Владение языками: |
Беларуская |