"Жывая вясна", новы сезон!
Паважанае спадарства!
Дзейнічайце! Наведайце сайт і дадайце даты вашых першых назіранняю у розных мясцовасцях: вясковай ластаўкі, белага бусла, свіргуля, зязюлі (деревенской ласточки, белого аиста, стрижа, кукушки).
http://www.springalive.net/pub_observationadd/Enter_your_observations.html
Паглядзіце мапы і пабачце, як далека ад нас лета! Яно амаль што на мяжы з Польшчай!
У Беларусі стартуе агульнаеўрапейская кампанія "Жывая вясна". Ужо чацвёрты год разам з жыхарамі ўсёй Еўропы беларусы назіраюць за прылётам веснікаў вясны - пералётных птушак. Каардынатарам кампаніі "Жывая вясна" выступае грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Прыняць удзел у назіраннях можа любы жадаючы.
Прыняць у ёй удзел не цяжка. Пазнаёмцеся з чатырма відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Рэгулярна бывайце на прыродзе або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак. І калі вы ўбачыце або пачуеце менавіта абраныя намі віды - занясіце свае назіранні на сайт кампаніі "Жывая вясна". Калі вы зробіце гэта, вы будзеце мець магчымасць убачыць, як пасланкі вясны з'яўляюцца і ляцяць праз Еўропу, і святкаваць разам, што Вясна зноў Жыве!
Рэгіструючы свае назіранні гэтых відаў птушак пад час таго, як яны будуць вяртацца вясною, Вы будзеце ўдзельнічаць у найбуйнейшых вясновых назіраннях у Еўропе, і мы разам даведаемся больш пра міграцыі птушак. Дзякуючы Вашым назіранням, кожны год мы будзем здольныя параўнаць розніцу ў часе прылёту птушак ў розныя гады і ўбачыць, як розныя фактары (напрыклад, змены надвор'я) уплываюць на яго. І калі Вы будзеце ўдзельнічаць у нашым праекце, Вы таксама зможаце самі заўважыць гэтыя змены.
Як удзельнічаць.
Удзельнічаць у кампаніі "Жывая Вясна" не цяжка і прыемна.
Мэта нашага праекту - сабраць дадзеныя як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зроблены вялікай колькасцю людзей - гэта вялікая крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, іх асноўныя рысы і змены ў іх характары, якія адбываюцца штогод. Галоўная перавага кампаніі "Жывая Вясна" над іншымі даследаваннямі ў тым, што ў гэтай акцыі вялікая колькасць удзельнікаў будзе прадстаўляць дадзеныя з усёй тэрыторыі Еўропы.
Як даслаць свае дадзеныя?
Дасылка дадзеных не цяжкая. Трэба проста выканаць наступныя інструкцыі:
1) Прачытайце пра віды "Жывой Вясны", абраныя для назіранняў: вясковую ластаўку, зязюлю, белага бусла і чорнага свіргуля (для гэтага зайдзіце ў раздзел "Пазнаёмцеся з абранымі відамі") і знайдзіце там інфармацыю, калі яны могуць прыляцець у Беларусь.
2) У гэты час пастарайцеся пільна і ўважліва назіраць за наваколлем, і калі Вы ўбачыце або пачуеце любы з пералічаных відаў (з-за таго, што вельмі цяжка ўбачыць зязюлю, Вы павінны больш спадзявацца на тое, што яе пачуеце), заходзце на сайт кампаніі "Жывая Вясна" .
3) Потым выбірайце форму для вынікаў назіранняў (раздзел "Увядзі свае назіранні") і запоўніце яе. Вы павінны памятаць, што важна адзначыць калі і дзе вы адзначылі птушак. Як толькі Вы запоўніце ўсе графы, клікніце на кнопку "Даслаць", і мы атрымаем Вашы дадзеныя.
4) Інфармацыю аб Вашых назіраннях можна адправіць з дапамогай SMS-паведамлення на кароткі нумар 0841.
Паслуга даступная абанентам velcom, MTC.
Кошт аднаго SMS-паведамлення на кароткі нумар 0841 для абанентаў velcom - 220 рублёў без уліку падаткаў, для абанентаў МТС - 390 рублёў без уліку падаткаў.
У выпадку, калі колькасць знакаў у выходным паведамленні перавышае 160 (у кадоўцы "лацінка") альбо 70 (у кадоўцы "кірыліца"), SMS-паведамленне будзе падзелена на некалькі частак, кожная з якіх будзе аплочвацца асобна. Кожны назіральнік, адаслаўшы SMS, атрымае спасылку на бясплатнае адпампоўванне рыялтона з голасам птушкі.
Дадзеная паслуга рэалізавана пры тэхніч
| Страна: |
Беларусь |
| Город: |
Минск |
| Тип группы: |
Открытая группа |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
21 |
| Ссылка на соц.сеть: |
club9422527 |
| Статус: |
нет данных |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Жывая вясна» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу