Жаніцьба Цярэшкі - city edition, Менск

«Жаніцьба Цярэшкі» — унікальная традыцыйная абрадавая гульня нежанатай моладзі, што дасягнула шлюбнага ўзросту. Сутнасць гульні заключаецца ў магчымасці для моладзі праявіць сваю прыхільнасць для знаёмства, знайсці сабе пару. Магчыма, раней гульня мела больш «сур'ёзны» характар і была своеасаблівай «рэпетыцыяй» сапраўдных вяселляў. Весялосць, узрушанасць характэрныя для «Жаніцьбы Цярэшкі», што ладзілася каляднымі вечарамі ў хаце ці карчме. Часам «жаніцьбу Цярэшкі» называюць ледзь не «паганскай оргіяй», што заўжды весяліць этнографаў, якія ведаюць што ўяўленьні аб маралі ў традыцыйным грамадзтве былі больш чым прыстойныя. Гульню дагэтуль памятаюць старыя людзі на поўначы Беларусі. Мы, @club7236867 (Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства), ужо шмат год «жэнім Цярэшку» ў цеснай вясковай хаце ў адной з вёсак Лепельшчыны. З утвораных падчас гульні параў ужо атрымалася колькі сапраўдных вясельляўі сем’яў. А сёлета мы ўпершыню запрашаем нежанатую моладзь прыняць удзел у гульні ў фармаце гарадзкога клуба. Дрэс-код. Усё проста: для нас найперш важна ўнутранае перажываньне сьвята, таму модныя «касьцюмы беларусаў» тут зусім неабавязковыя. Нам важна пераняць і захаваць зьмест а ня проста форму. Таму апранайцеся сьвяточна, сучасна, але кансерватыўна — гэта ж якое-ніякое вясельле. То бок спадніцы ці сукенкі на дзяўчынах катэгарычна вітаюцца. А на хлопцах — не. А з штанамі наадварот %) Другі прынцыповы для нас момант — у традыцыйных сьвятах няма падзелу на гледачоў і ўдзельнікаў. Таму мы б хацелі, каб усе госьці удзельнічалі ў сьвяце, а ня проста прыйшлі паназіраць. Клуб маленькі, месца мала, таму калі вы ўсё ж падабаецца назіраньне, мы вам лепш потым фоткі вывесім ;) Далейшыя заўвагі пра хаду абрада і правілы гульні будуць пакрысе зьяўляцца ў сустрэчы. Сачыце за навінамі. Чакаем вас у клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16), у бліжэйшую пятніцу 9 студзеня, 19:00. Уваход: — 100 тыс. — 60 тыс. для сябраў СЭТ (і партнёраў СЭТ па праграме "Наша традыцыя") — 150 тыс для гасьцей у «вышымайках» (з гэтым жа трэба нешта рабіць ;)) *У кошт квіткоў уключаны абрадавы кілішак смачнага хатняга крупніку на зёлках і мёдзе для ўдзельнікаў гульні **Прыбытак ад імпрэзы пойдзе на падтрымку дзейнасьці @club7236867 (СЭТ) (гэта грамадзкая=некамерцыйная арганізацыя): апрацоўка этнаграфічных архіваў, захаваньне калекцый, выдавецкая і адукацыйная дзейнасьць у галіне беларускай этнаграфіі. Больш пра нас і нашу дзейнасьць можна даведацца ў @club7236867 (суполцы таварыства).
Жаніцьба Цярэшкі - city edition, Менск
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 9 янв 2015 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 61
Ссылка на соц.сеть: ciareszka_minsk_2015
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Герасенкова Катерина, Беларусь, Минск
Катерина Герасенкова
Беларусь, Минск
Александр Халюков
Беларусь, Минск, 41 год
Хмель Елизавета, Беларусь, Минск
Елизавета Хмель
Беларусь, Минск
Оленкин Сергей, Латвия, Rīga
Сергей Оленкин
Латвия, Rīga
Марчук Зьміцер, Беларусь, Минск
Зьміцер Марчук
Беларусь, Минск
Шкода Артем, Беларусь, Гомель
Артем Шкода
Беларусь, Гомель, 37 лет
Полосмак Анна, Россия, Ивино
Анна Полосмак
Россия, Ивино
Старавойтава Надзея, Беларусь, Минск
Надзея Старавойтава
Беларусь, Минск, 49 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Жаніцьба Цярэшкі - city edition, Менск» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу