Жаніцьба ЦЯР:)ШКІ | Калядная гульня

Будзім мы капусту варыць, Будзім мы Цярэшку жаніць. Цярэшка валочыцца, Бо жаніцца хочыцца! У Шчодры вечар 13 студзеня запрашаем жанатых і нежанатых, замужніх і незамужніх на калядную гульню “Жаніцьба Цярэшкі”! Вас чакаюць “Лявоніха” пад дуду (грае Зміцер Мурашка), жаніцьба (жэняць Юлія Літвінава і Дзяніс Носаў), пацалункі, гульні, безалкагольны глінтвейн і шмат эмоцый! Жаніцьба Цярэшкі — калядная абрадавая гульня, якая захавалася ў жывой традыцыі на Віцебшчыне. Сутнасць гульні: калядным вечарам моладзь збіралася ў хаце на танцы. Апоўначы абіралі "бацьку" і "маці", якія складалі пары і "жанілі" іх. "Бацькі" мусілі адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, каб не пакрыўдзіць "маладых". Пад шматлікія прыпеўкі-цярэшкі "бацькі" выводзілі дзяўчыну і хлапца, частавалі іх хлебам і напоем, а пасля перакручвалі пад "Лявоніху" — спачатку "матка" з хлоцам, "бацька" з дзеўкай, а потым скручвалі маладзёнаў у пару. Пасля гэтага дзяўчына і хлопец пачыналі звацца "бабулька" і "дзядулька". Калі ўсе пары "перакручваліся", удзельнікі абраду па чарзе лавілі адзін аднаго, суправаджаючы працэс вясёлымі песенькамі-цярэшкамі. Таксама гулялі ў гульні: "Лавачка", "Вішанька", "Фанты" і інш. У традыцыйных святах няма гледачоў і ўдзельнікаў. Таму мы б хацелі, каб усе госьці удзельнічалі ў сьвяце, а ня проста прыйшлі паназіраць))) Уваход: 5 руб - па-асобку 8 руб - на пару Да сустрэчы 13 студзеня 17.00-19.00 тайм-клуб "1387" вул. Чангарская, 54 Папярэдні запіс тут https://vk.com/topic-159878754_36243478 ці па тэл. +375295551961
Жаніцьба ЦЯР:)ШКІ | Калядная гульня
Страна: Беларусь
Город: Бобруйск
Тип группы: 13 янв 2018 в 17:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 58
Ссылка на соц.сеть: club159878754
Статус: У Шчодры вечар 13 студзеня запрашаем жанатых і нежанатых, замужніх і незамужніх на калядную гульню “Жаніцьба Цярэшкі”!

Участники и подписчики

Максимова Виолетта, Беларусь, Бобруйск
Виолетта Максимова
Беларусь, Бобруйск, 35 лет
Шобин Андрей, Беларусь, Бобруйск
Андрей Шобин
Беларусь, Бобруйск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Жаніцьба ЦЯР:)ШКІ | Калядная гульня» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу