21 лістапада распачнецца "Кінапалёт" - першы фестываль нямога кіно і эксперыментальнай музыкі ў Віцебску. Пачатак 19:00 ВЦСМ (Белабародава,5), інфармацыя: +375259133876.
Праграма першага дня: 
- паказ і жывая агучка фільма, “Менільмантан” (1926)., FRA¸ рэж. Дзімітры Кірсанаў
- выступ Ягора Забелава, акардэаніста, удзельніка праект YEGOR ZABELOV TRIO
Квіткі на "Кінапалёт" вы можаце набыць на пляцоўках ВЦСМ:
- выставачная зала Белабародава,5
- выставачная зала Фрунзэ,11
- Арт прастора Талстога,7
Замовіць па тэлефоне 025 9133876
А таксама на ўваходзе. Кошт - 80 т.
Ёсць магчымасць набыць універсальны квіток на ўсе 5 падзей фэсту са зніжкай!
ТАПЁРСКІ ПАКАЗ
Фільм: "Менільмантан". Францыя, 1926, 38 хвілін. 
Рэжысёр: Дзмітрый Кірсанаў; у ролях: Надзя Сібірская, Іяланда Больё, Гі Бельмон
Паэтычная гісторыя ў традыцыях імпрэсіянізму пра нягоды жыцця двух сясцёр у прыгарадзе Парыжа - Менільмантане. Выхапленыя з рэальнага жыцця кадры старога горада, брудныя вуліцы і глыбокія перажыванні гераінь. Дзмітрый Кірсанаў пранізліва і сумленна зняў жывы сапраўдны Парыж 20-х.
Музыка: 
Ягор Забелаў - самы вядомы баяніст беларускага музычнага андэграўнду, кампазітар, аўтар тэатральнай музыкі і музыкі да кіно, заснавальнік гурту Gurzuf і «Ягор Забелаў Трыа".
Ягор Забелаў - адзін з самых арыгінальных акардэаністаў у сучаснай беларускай музыцы. Ён уваходзіў у склад гуртоў "Серебряная свадьба" і "Нагуаль", заснаваў гурт "Gurzuf" з якім перамог у беларускім адборы на Global Battle of the Bands (2007), атрымаў ганаровую прэмію Сяргея Курохіна ў галіне сучаснага мастацтва (2010) і выступаў на сцэне вядучых еўрапейскіх фестываляў акардэоннай музыкі.
Забелаў мае выдатную музычную адукацыю і мысліць больш у катэгорыі акадэмічнай музыкі, але пры гэтым лічыць, што ў сваёй творчасці набліжаецца да выканаўцаў рок-музыкі.
Тое, што аб'ядноўвае ўсе праекты Забелава - трансавасць, у  паняцці неабмежаванасці творчага мыслення. Музыка, якая ў выніку атрымліваецца, можа прызначацца для палётаў у сне і наяве, пагружэння ў сябе, роздуму і вядома ж адрыву. Ёй таксама ўласцівая кінематаграфічнасць. Забелаў стварыў саўндтрэкі да класічных нямым фільмам і да шэрагу спектакляў.
Інфармацыя: +375259133876.
| Страна: | 
Беларусь | 
                        
| Город: | 
Витебск | 
                        
| Тип группы: | 
21 ноя 2015 в 19:00 | 
| Членство в группе: | 
Доступно всем | 
| Возрастные ограничения: | 
нет | 
| Количество подписчиков: | 
37 | 
| Ссылка на соц.сеть: | 
kinapalet_1 | 
| Статус: | 
нет данных | 
 
 
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «YEGOR ZABELOV/ Кінапалёт - I дзень / 21/11» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу