Запрашаем у Нацыянальны мастацкі музей (Леніна, 20) на персанальную выставў мастака Уладзіміра Хадаровіча!
Выстава будзе працаваць да 22 красавіка 2018. Кошт квітка у музей - 6 руб.
Уладзімір Хадаровіч нарадзіўся ў 1947 г. у горадзе Слуцку. У 1977 г. скончыў аддзяленне станковага жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Пастаянны ўдзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Лаўрэат першай прэміі рэспубліканскага конкурсу сярод жывапісцаў (1993). Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), а таксама ў прыватных калекцыях і галерэях як на радзіме, так і далёка за яе межамі – у Італіі, Англіі, Аўстрыі, Польшчы, Германіі і многіх іншых краінах.
Уладзімір Хадаровіч – выдатны жывапісец, выдомы дзякуючы рэдкаму таленту тонкага каларыста, які ў сваёй творчасці арганічна спалучае дакладнасць натуры з глыбінёй духоўнага зместу культурнай спадчыны Беларусі. Працуючы ў розных жанрах, ён аддае перавагу нацюрморту, у якім нязменна прысутнічае блізкасць да вечных каштоўнасцей жыцця, сялянскага побыту і нацыянальных традыцый. Мастак распрацаваў сваю аўтарскую канцэпцыю сувязі з этнічнымі вытокамі праз прадметны сімвалізм.
Жывапісная культура твораў Уладзіміра Хадаровіча ўражвае дасканалым майстэрствам. Пастозны, шматколерны, а месцамі нават рэльефны мазок на палатне зіхаціць серабрыстымі фарбамі. Старадрукі, кераміка, абразы, даматканыя ручнікі – гэта не проста рэчы, гэта культурны пласт, які мастак адлюстроўвае дзеля адраджэння нацыянальнай свядомасці праз сваю асабістую любоў да радзімы, да мастацтва.
З гэткай жа любоўю піша мастак і краявіды. Сціплыя і лірычныя, яны, як ціхая песня, пяшчотныя і вельмі сугучныя ўнутранаму стану мастака. Са шматлікіх жывапісных палотнаў аўтара быццам зыходзіць водар духоўнасці – яны вабяць да сябе нейкім патаемным унутраным святлом, нясуць дабрыню. Да іх нібыта прагнеш прыпасці і наталіць смагу, як з чыстай незамутнёнай крыніцы. Набытыя шматлікімі музеямі і галерэямі творы Уладзіміра Хадаровіча ўносяць адметную рысу ў любую экспазіцыю.
Мастацтвазнаўца Ларыса Бортнік
| Страна: |
Беларусь |
| Город: |
Минск |
| Тип группы: |
26 мар 2018 в 17:00 |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
67 |
| Ссылка на соц.сеть: |
club164018585 |
| Статус: |
нет данных |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Выстава жывапісу Уладзіміра Хадаровіча» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу