Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Саліст – Фрыдрых Ліпс баян (Масква)
В.Кілар - "Orawa" для струннага аркестра
Г.Канчэлі – «Capote» для акардэона, бас-гітары и струннага аркестра (прэ'мьера ў Беларусі)
К.Яськоў– «Гімн Афрадыце» (сусветная прэм'ера)
Я.Падгайц – Канцэрт № 2 для баяна і струннага аркестра
Прэм'ера ў Беларусі —
"Сapote" для акардэона, ударных, бас-гітары і струннага аркестра кампазітара Г. Канчэлі прагучыць у праграме Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова. "Сapote" — з тых твораў, якія пазбаўленыя іроніі. Нават самаіроніі. Твор, дзе ў чыстым выглядзе застаецца індывідуальнасць. А таксама гісторыя і вечнасць. У гісторыі і вечнасці ёсць нязменны спадарожнік — трагічнасць. Гэта востра адчувае кампазітар і прапануе нам новыя параметры свайго творчага існавання. На сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі "Сapote" Г. Канчэлі прагучыць у выкананні народнага артыста Расіі, прафесара Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных Фрыдрыха Ліпса. Музыкант здзіўляе творчай актыўнасцю і захопленасцю. Да гэтай пары Фрыдрых Ліпс уплывае на фармаванне ўяўлення аб мастацкіх магчымасцях баяна. Ён актыўна супрацоўнічае з сучаснымі кампазітарамі і атрымлівае сусветнае прызнанне на акадэмічных сцэнах.
Ф.Ліпсам выканана больш 80 сусветных прэм'ер — твораў створаных менавіта для яго. Яму прысвячалі свае творы С.Губайдуліна, Я.Падгайц, М.Бронэр, Т.Сяргеева, А.Журбін і інш. Ім запісана звыш 30 СD у шматлікіх краінах свету: США, Канаде, Германии, Франции, Испании, Италии, Дании, Голландии, Англии, Японии.
Сусветная прэм'ера канцэрта 13.02.2014 — "Гімн Афрадыце" для баяна і струнных Кастуся Яськова і напісаны наўмысна для сёняшняга выступлення народнага артыста Расіі Ф.Ліпса па замове мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
"Гімн Афрадыце" — урачыста ўзнёслая песня, якая славіць багіню прыгажосці, урадлівасці, вечнай юнацкасці і кахання – Афрадыту. Прысвячаецца жонцы кампазітара.
У канцэрце Дзяржаўнага камернага аркестра таксама прагучыць твор расійскага кампазітара Яфрэма Падгайца для баяна і камернага аркестра Канцэрт №2 "Viva voce" і музыка Войцэха Кілара "Orawa" для струннага аркестра — папулярнага польскага кампазітара, вядомага слухачу па музыцы да кінафільмаў "Піяніст", "Пан Тадэвуш", "Дракула".
| Страна: |
Беларусь |
| Город: |
Минск |
| Тип группы: |
13 фев 2014 в 19:00 |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
10 |
| Ссылка на соц.сеть: |
club65051098 |
| Статус: |
нет данных |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Viva Voce» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу