велаэкскурсія "Мінск графа Чапскага"

Велаэкскурсія “Мінск графа Чапскага” з наведваннем піўзавода “Аліварыі” – мы зазірнем у Мінск канца XIX ст., калі нашым гораданачальнікам становіцца надзвычай энэргічны, багаты, амбіцыйны і патрыятычна настроены малады чалавек з вядомага графскага роду Чапскіх. Калі напачатку сваёй кар’еры Караль Чапскі наклікаў на сябе мноства падазроных папрокаў ад недаверлівых гараджанаў, то ўжо праз дзесяць з лішкам год яго ставілі ў прыклад іншым гораданачальнікам Расійскай Імперыі за яго ўменне любіць свой горад і развіваць яго за ўласныя грошы. Чапскі, дзякуючы свайму жывому, творчаму розуму, прыхільнасці да Мінска і выдатнаму таленту фінансіста здолеў ператварыць Мінск у сапраўды еўрапейскі, культурны, камфортны для жыцця горад. Па мясцінах, звязаных з кіпучай дзейнасцю графа Чапскага – нашая велавандроўка. Сапраўднай разынкай экскурсіі стане наведванне старога бровара, які належыў Чапскаму, (сёння - піўзавод “Аліварыя”). Супрацоўнікі музея піўзавода правядуць нас па старых завадскіх карпусах часоў Чапскага, пазнаёмяць з тэхналогіяй варэння піва і вядома ж, узгадаюць самога графа і яго час, калі гісторыя завода толькі распачыналася. Экскурсія па “Аліварыі” для ўдзельнікаў велаэкскурсіі – бясплатная. Арганізатар – “Менскі велашпацыр” Старт – 18 чэрвеня, серада, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця. Працягласць – 3 гадзіны. Кошт – 75 тбр; 15 % зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры, сябрам “Мінскага роварнага таварыства” (зніжка не плюсуецца). Група – не болей 15 чалавек. Падрабязнасці: www.mienskbiketour.by +375297040018 ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977
велаэкскурсія "Мінск графа Чапскага"
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 18 июн 2014 в 0:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 4
Ссылка на соц.сеть: club73012967
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Міру Вежа, Беларусь, Минск
Вежа Міру
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «велаэкскурсія "Мінск графа Чапскага"» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу