Ваджэнне Сулы у в. Маркавічы 03.05.2021

5 сакавіка 2019 года абраду “Ваджэнне Сулы” на другі дзень Вялікадня ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, як абраду з вельмі глыбокім сэнсам і архаічнымі каранямі, нададзены высокі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. 2021 год з'яўляецца юбіленым, бо вось ужо пятнадцаты год запар жыхары вёсак Маркавічы і Гадзічава Гомельскага раёна робяць усё магчымае для захавання і правядзення абрада ,,Сула", які быў адноўлены ў 2007 годзе пасля саракагадовага перапынку. Да ўдзелу у абрадзе запрашаюцца ўсе жадаючыя і небайдужыя да сваіх каранёў, продкаў, традыцый і малой радзімы людзі. Правядзенне абраду ,, Ваджэнне Сулы" у 2021 годзе прыпадае на 3 мая (ПАНЯДЗЕЛАК!!! другі дзень Вялікадня). Дабрацца да в. Маркавічы можна на асабістым транспарце або прыдбаўшы білет на грамадскі транспарт, які ідзе да Маркавіч амаль кожную гадзіну. БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ! в. Маркавічы знаходзіцца ў пагранічнай зоне, таму абавязкова бярыце з сабою ПАШПАРТ (Аплата прыгранічнага збору і пропуск непатрэбныя). Чакаем усіх небайдужых да сваёй Бацькаўшчыны і яе традыцый. Прыходзьце самі, бярыце і запрашайце сяброў. Вельмі вітаюцца госці ў традыцыйных народных строях. План правядзення абраду будзе размешчаны на старонцы крыху пазней. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па нумарах: +375 44 480 88 85; +375 29 122 59 86 Віктар Уладзіміравіч +375 44 709 72 02; +375 25 542 13 78 Кацярына Іванаўна
Ваджэнне Сулы у в. Маркавічы 03.05.2021
Страна: Беларусь
Город: нет данных
Тип группы: 3 мая 2021 в 10:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 19
Ссылка на соц.сеть: club203796094
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Бирюков Юрий, Беларусь, Гомель
Юрий Бирюков
Беларусь, Гомель

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Ваджэнне Сулы у в. Маркавічы 03.05.2021» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу