Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам

Паважаныя сябры! Паведамляем Вам, што 13 ВЕРАСНЯ (аўторак) у “Кніжнай шафе” адбудзецца першая ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА ў гэтым сезоне! Наш госць – усім вядомы беларускі майстар слова: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч! Творчы вечар будзе складацца з дзвюх частак: 1. /ПЕРШАЯ ЧАСТКА для дзетак (19.00)/, дзе Андрэй Хадановіч прачытае вершы са свайго пэтычнага зборніка “Нататкі таткі”. Гэтая кніжка – першая спроба паэта пісаць для дзяцей. І спроба вельмі ўдалая, трэба заўважыць! Зборнік атрымаўся такім натуральным, бо сітуацыі, апісаныя ў вершах, браліся з сапраўднага жыцця. Так-так, Андрэй Хадановіч сам мае дачку, якая і натхніла тату на дзіцячую паэзію. У кнізе паэт апісвае прыгоды дзіцяці, знаёмыя ўсім бацькам, але робіць гэта настолькі незвычайна і віртуозна, што нават самыя звыклыя сітуацыі набываюць іншыя барвы: поўныя жыцця, вясёлых усмешак і радасці. 2. /ДРУГАЯ ЧАСТКА сустрэчы (20.00)/ – ужо для дарослых.На ёй паэт пазнаёміць гасцей "Шафы" з творамі, якія ўвайшлі ў яго нядаўнюю кнігу вершаў “Цягнік Чыкага-Токіё”. Як зазначаў сам Андрэй Хадановіч, адметнасць гэтай кнігі – набліжанасць лірычнага героя да аўтара. Гэтым тлумачыцца шчырасць, якой прасякнуты ўвесь зборнік, дзе значную частку складаюць вершы-падарожжы і верлібры. Падарожжы, што схілялі паэта да творчасці, таксама сапраўдныя, дарэчы. Вось што значыць натхняцца жыццём! Што ж, з усяго напісанага вынікае адно: 13 верасня ў “Кніжнай шафе” будзе неверагодна цікава! Запрашаем Вас у госці а 19.00! Гарбата і печыва як заўсёды прыкладаюцца :) ВАЖНЫ ПАСТСКРЫПТУМ! Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму патрэбна рэгістрацыя на ФБ старонцы ці ў Кантакце.
Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 13 сен 2016 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 1
Ссылка на соц.сеть: club128476908
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу