«Тузін. Unplugged» у сакавіку: «Аддис Абеба» і Harotnica

Гурт «Гаротніца» заявіў пра сябе на «Тузіне Гітоў» зь песьняй «Далоні» пры канцы 2009 году. З таго часу склад гурта неаднаразова зьмяняўся за выняткам вакалісткі Валерыі Валадзько ды рухавіка каманды Андруся Такінданга. Нязьменнай застаецца і сама ідэя праекту, заяўленая на пачатку. Музыкі неяк назвалі свае творы «песьнямі беларускай прастытуткі». Паводле задумы, вакалістка пяе ад імя асацыяльнай асобы, якая знаходзіцца ў пошуках каханьня. На «Тузін. Unplugged» 29 сакавіка «Гаротніца» рыхтуецца сыграць свае песьні ў новых аранжыроўках. Ад сябе Валерыя абяцае ня толькі супэрвакалізы, але і танцы. Андрусь лічыць, што самым галоўным будзе атанальнае сола на домры, а ўсе астатнія музыкі зьбіраюцца зладзіць між сабой інструмэнтальныя спаборніцтвы: клярнэт vs валторна, бас vs ударныя, гітара vs труба. Гурт «Аддис Абеба» дэбютаваў на «Тузіне Гітоў» у красавіку 2007 году зь ня надта ўласьцівай для ўласнай творчасьці песьні «Каханая». У той час лідэр каманды Дзіма Іваноў ужо настала перабраўся з роднага Гомелю ў Менск, дзе «Абеба» вельмі хутка дасягнула статусу лепшай рэгі-каманды Беларусі. На сваім выступе на «Тузін. Unplugged» гурт выканае нетыповую праграму, якая будзе складацца пераважным чынам з новых песень. «Мы вырашылі паказаць на гэтым канцэрце творы, якія дагэтуль яшчэ ня гралі. Уздымем таксама песьні, якія даўно не выконвалі, як, напрыклад „Дзеці“. Выйдзем поўным складам, хіба што бубнача пасадзім за пэркусію», — абяцае Дзіма Іваноў. Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі». Канцэрт пачнецца ў 19:00 29 сакавіка (чацьвер) у менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка — 60 000 руб. Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353.
«Тузін. Unplugged» у сакавіку: «Аддис Абеба» і Harotnica
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 29 мар 2012 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 56
Ссылка на соц.сеть: tuzinmarch2012
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Shapchyts Yauhen, Беларусь, Минск
Yauhen Shapchyts
Беларусь, Минск, 42 года
Белый Валентин, Беларусь, Минск
Валентин Белый
Беларусь, Минск, 34 года
Win Jim, Беларусь, Минск
Jim Win
Беларусь, Минск
Krovostok-By Олег, Беларусь, Минск
Олег Krovostok-By
Беларусь, Минск, 45 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы ««Тузін. Unplugged» у сакавіку: «Аддис Абеба» і Harotnica» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу