Terra Genius 2013. Вандроўка з Аляксеем Фраловым

Шаноўныя сябры! У суботу 27 ліпеня запрашаем вас на нашую штогадовую вандроўку Terra Genius, прысьвечаную дню народзінаў легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Сёлета споўнілася 30 год, як яе няма з намі, але вершы і жыцьцёвы чын Ларысы Геніюш натхняюць беларусаў любіць сваю зямлю, сваю мову, сваю гісторыю! Па традыцыі разам зь вядомым краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым мы з вамі наведаем мясьціны, дзе жылі бацькі і дзяды Ларысы Геніюш, дзе яна нарадзілася, ўзгадавалася і дзе ў канцы пакутнага жыцьця знайшла свой вечны спачын, мы пабачым прыродныя і архітэктурныя цуды яе роднай зямлі, каб усьвядоміць, адкуль паходзяць Волаты Духу. Да вандроўкі далучыцца таксама вядомая сьпявачкі Вальжына Цярэшчанка, якая аздобіць нашае падарожжа выкананьнем цудоўных сваіх сьпеваў на вершы Ларысы Геніюш на падмурках яе роднай хаты ў Жлобаўцах. Ну і вядома, у адным з храмаў пры дапамозе Аляксея Фралова для нас ажыве старадаўні арган. Традыцыйны маршрут: Вольна - Зэльва -Крамяніца - Пацэвічы - Пескі - Лунна - (Гудзевічы, музей) - Жлобаўцы (рэшткі фальварка Геніюшаў) - Воўпа + беларускія фьёрды (бонус). Унёскі на вандроўку - 225 тыс. бел. руб. Запісацца на вандроўку можна па тэлефонах +375293072713, +375295712611 (Валерыя) ці праз ----------------------------------------------------- Шаноўныя сябры, у суботу 28 ліпеня адбудзецца паўтор унікальнай ванрдоўкі, прысьвечанай дню народзінаў нашай славутай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, грамадзянкі БНР і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. http://represii-by.info/index.php?newsid=1422 ------------------------------------------------- Шаноўныя сябры, у нядзелю 7 жніўня запрашаем вас на ўнікальную ванрдоўку, прысьвечаную 101-й гадавіне зь дня народзінаў нашай славутай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, грамадзянкі БНР і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. http://represii-by.info/index.php?newsid=1405
Terra Genius 2013. Вандроўка з Аляксеем Фраловым
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 27 июл 2013 в 7:30
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 28
Ссылка на соц.сеть: terra_genijus2013
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Рамановіч Уладзімір, Беларусь, Витебск
Уладзімір Рамановіч
Беларусь, Витебск, 43 года

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Terra Genius 2013. Вандроўка з Аляксеем Фраловым» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу