Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча

“… У дзіцячай памяці… як на мяккім воску, пясняр беларускі павінен быў сваю пячатку выціснуць. Марцінкевіч гэтага не зрабіў. Мы нават яго твораў не ўмелі.” – такімі словамі згадвае пісьменнік Ядвігін Ш. навучанне ў школцы ў Люцынцы. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пакінуў у памяці свайго вучня неадназначны след. Супярэчлівыя ацэнкі і думкі пра літаратара сустракаем і ў іншых класікаў: Багдановіча, Гарэцкага… Але менавіта па яго слядах пакрочаць Багушэвіч, Купала… І што не менш важна яго ўласныя дзеці. Супярэчлівы, таямнічы, загадкавы – такімі эпітэтамі будзе найбольш трапна ахарактарызаваць заснавальніка беларускай драматургіі. Сёлета яму спаўняецца 215. З нагоды прыгожай даты 10 лютага ў 18.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на лекцыю-гутарку «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» з аўтарам аднайменнай кнігі Зміцерам Драздом. Кніга “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча” ўвяла ў навуковы зварот дзясяткі новых фактаў і дакументаў і зруйнавала шматлікія міфы. Ці былі продкі пісьменніка датчанамі? Ці выкрадаў ён сваю нявесту? Ці напраўду былі Марцінкевічы беднымі? Ці магчымыя ўвогуле адкрыцці ў гісторыі такіх літаратурных зорак як Дунін-Марцінкевіч? Аб усім гэтым пагутарым з даследчыкам, архівістам Зміцерам Драздом. А таксама даведаемся пра яго навуковыя знаходкі за апошнія пяць год з моманту выхаду кнігі. Яшчэ адным цікавым суразмоўцам стане навуковы рэдактар выдання доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына. Чакаем вас у Літаратурным! Кошт білетаў: 3 рублі. Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21. Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.
Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 10 фев 2023 в 18:30
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 10
Ссылка на соц.сеть: club218691671
Статус: 10 лютага, 18.30

Участники и подписчики

Крыцук-Тарасава Кацярына, Беларусь, Минск
Кацярына Крыцук-Тарасава
Беларусь, Минск, 25 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу