Тарашкевіца | Taraškievica

Слова тарашкевіца няма ў Тлумачальным cлоўніку беларускай мовы. Яго няма наагул ні ў якім беларускім слоўніку, нават і ў энцыкляпэдыі „Беларуская мова“. Слова-прывід. Слова-фантом. Разам з тым — гэта, безумоўна, слова ХХ стагодзьдзя, і абазначае яно рэальную зьяву — адзін з варыянтаў беларускай літаратурнай мовы. Сёньняшні афіцыйны правапіс, які ўжываецца ў школах, афіцыйным друку, кнігавыдавецтве на тэрыторыі Беларусі, у супрацьлегласьць тарашкевіцы часам завецца „наркамаўкай“. Ён успрымаецца як нэўтральны, нічым не афарбаваны, усім прывычны ад школьнай лавы. Тарашкевіца сёньня — гэта знак заангажаванасьці — сацыяльнай, культурнай, палітычнай. Або таксама прыкмета нетутэйшай беларускасьці (зь іншай прасторы або зь іншага часу). На пачатку стагодзьдзя, калі фармаваўся наш правапіс, ніякіх варыянтаў і альтэрнатываў не было. Браніслаў Тарашкевіч зафіксаваў першыя здабыткі моўнай нармалізацыі ў 1918 годзе ў сваёй „Граматыцы“. Наўрад ці ён тады мог сабе ўявіць, што ад ягонага прозьвішча празь дзесяцігодзьдзі будзе ўтворанае новае слова... Вось жа тады — на пачатку стагодзьдзя — Тарашкевічаў правапіс быў адзіны і натуральны. Тарашкевіцай напісаная ўся клясычная беларуская літаратура — зь мяккімі знакамі пісалі Купала й Колас, Багдановіч і Гарэцкі, Жылуновіч і Чарвякоў. Але ў 1933 годзе Савет Народных Камісараў БССР — у духу іншых павеваў таго часу — увёў дэкрэтам іншы правапіс. На той момант нэўтральным, усім звыклым быў менавіта правапіс Тарашкевіча, дапрацаваны іншымі моваведамі — Лёсікам, Станкевічам, Некрашэвічам, Байковым. Ён быў натуральны, як паветра, а ўжо на ягоным фоне новы правапіс успрымаўся як моцна палітычна афарбаваны — фактычна гэты правапіс ператварыў самабытную беларускую літаратурную мову ў нейкі беларуска-расейскі гібрыд. Аднак з часам ён стаўся звыклым і нармальным, што нямала спрычынілася да заняпаду беларускай мовы наагул. Такі стан рэчаў датрываў да нашых дзён. На пачатку 80-х Тарашкевічаў правапіс вярнуўся зь нябыту. Тады і ўзьніклі тэрміны-антыподы — тарашкевіца і наркамаўка. Аднак антыподы яны ўяўныя: і адно, і другое — гэта ўсё беларуская мова. Настане час, калі беларуская мова зойме належнае ёй месца ў жыцьці краіны, і тады ўсе варыянты непазьбежна зьліюцца ў адзін. Толькі настане гэта, як і шмат чаго іншага, ужо ў ХХІ стагодзьдзі. Сяргей Шупа, Часопіс "Arche" № 7 (12) – 2000
Тарашкевіца | Taraškievica
Страна: нет данных
Город: нет данных
Тип группы: Благотворительная организация
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 550
Ссылка на соц.сеть: taraskievica
Статус: Вывучаем тарашкевіцу разам!

Участники и подписчики

Станкевич Михаил, Россия, Москва
Михаил Станкевич
Россия, Москва, 24 года
Zhyharau Raman, Беларусь
Raman Zhyharau
Беларусь
Зайцаў Сяргей, Беларусь, Могилёв
Сяргей Зайцаў
Беларусь, Могилёв, 46 лет
Марченко Василий, Беларусь, Минск
Василий Марченко
Беларусь, Минск
Biełaruś Knihiby, Беларусь, Минск
Knihiby Biełaruś
Беларусь, Минск, 107 лет
Dudka Katia, Украина
Katia Dudka
Украина
Вячорка Франак, Беларусь, Минск
Франак Вячорка
Беларусь, Минск, 37 лет
Лабанович Андрэй, Беларусь, Пинск
Андрэй Лабанович
Беларусь, Пинск
Zinkevich Tikhon, Беларусь, Полоцк
Tikhon Zinkevich
Беларусь, Полоцк, 36 лет
Витебск Паракорд, Беларусь, Витебск
Паракорд Витебск
Беларусь, Витебск
Грыцкевіч Аляксандр, Беларусь, Минск
Аляксандр Грыцкевіч
Беларусь, Минск, 21 год

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Тарашкевіца | Taraškievica» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу