Свята ў горадзе! «Кірмаш праектаў» у Віцебску

Віцебск – адметны беларускі горад, дзе святы – гэта не проста кароткачасовыя масавыя “ўцёкі” ад руціны, а, бадай, аснова іміджу горада. Ці адпавядае змест буйных гарадскіх святаў чаканням гараджан? Напярэдадні Дня моладзі і свята горада вы асабіста маеце магчымасць далучыцца да фармавання праграмы святаў! Гатовыя спрычыніцца да найбуйнейшых культурніцкіх падзей у Віцебску, даць ім свой крэатыў і натхненне? Самы час паактыўнічаць! Бо аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска абвяшчае адкрыты прыём заявак на фармаванне праграм святаў! Свае ідэі наконт таго, як можна зрабіць больш адметнымі, цікавымі і запамінальнымі гарадскія святы, агульнымі высілкамі палепшыць культурную прастору горада, можна прадставіць і абмеркаваць 10 чэрвеня на “Кірмашы праектаў” – пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы ўвойдуць у праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні! “Кірмаш праектаў” – публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую праводзіць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у многіх гарадах Беларусі. Тут можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў ды партнёраў! Фармат мерапрыемства – так званая “маланкавая размова”, што фактычна выглядае як аповед пра сваю задуму з прэзентацыяй, зробленай у PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых сэрвісах, цягам 5 хвілін. АфішаКаб стаць удзельнікам “Кірмашу праектаў”, неабходна да 5 чэрвеня ўключна даслаць прэзентацыю сваёй задумы на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com па рэкамендаваным плане: - назва прэзентацыі; - сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.); - мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?); - фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць; - калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца? - якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт). Калі вы з тых, каму заўсёды хочацца новых і цікавых рашэнняў для свайго горада, яго культуры, каб не пераседжваць гарадскія святы на прыродзе, а насамрэч атрымаць задавальненне і зрабіць карыснае для горада, карыстайцеся момантам! Прапануйце сваю задуму, і нашая культура стане бліжэйшай да нашых жа патрэб!
Свята ў горадзе! «Кірмаш праектаў» у Віцебску
Страна: Беларусь
Город: Витебск
Тип группы: Открытая группа
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 2
Ссылка на соц.сеть: club72218264
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Razam Budzma, Беларусь, Минск
Budzma Razam
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Свята ў горадзе! «Кірмаш праектаў» у Віцебску» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу