Сустрэча з інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat.org

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.орг запрашае: - літаратараў, - дасьледчыкаў, - навукоўцаў, - журналістаў, - студэнтаў ды ўрэшце - ўсіх тых хто любіць беларускую літаратуру на сустрэчу, падчас якой можна будзе пазнаёміцца з беларускімі выданьнямі якія захоўваюцца ў яе рэсурсах. Падчас сустрэчы: - прэзэнтацыя праекту Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.орг - сустрэча з беларускім бардам Віктарам Шалкевічам - ...іншыя неспадзяванкі :) Сустрэча адбудзецца ў Малой зале Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага коледжу імя М. К. Агінскага; адрас: вуліца Вялікі Гасцінец 52. -------------------------------- Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org узьнікла ў 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існавала на грамадскіх пачатках. З часам сьціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве. Доўгі час (да 2018 году) Бібліятэка была праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). Цяпер пашыраннем рэсурсаў Бібліятэкі займаецца адмыслова створаны Фонд Kamunikat.org. У нетрах сайта Kamunikat.org. можна знайсьці амаль 40 000 беларускіх публікацыяў – кніг, часопісаў, газетаў, video, mp3-файлаў, якія датычаць Беларусі ці беларусаў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай унікальнай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў. У рамках праекта “Беларускія аўтары” Kamunikat.org дае магчымасць ствараць персанальныя сайты беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў і даследчыкаў, чые кнігі знаходзяцца ў рэсурсах Бібліятэкі. Існуе таксама некалькі сайтаў беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх серый.
Сустрэча з інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat.org
Страна: нет данных
Город: Молодечно
Тип группы: 16 мая 2019 в 17:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 9
Ссылка на соц.сеть: club182136372
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Абрамян Владимир, Беларусь, Молодечно
Владимир Абрамян
Беларусь, Молодечно, 53 года

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Сустрэча з інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat.org» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу