Сустрэча прэс-клуба ў Віцебску

Як актывістам зацікавіць прэсу сваімі кампаніямі, а журналісту ўбачыць сярод мноства падзеяў сацыяльна значную з’яву, каб разам выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве? Абмеркаваць гэтыя важныя пытанні запрашаюць журналістаў і грамадскіх актывістаў Віцебшчыны Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”. Прэс-клуб, на сустрэчы якога важнае меркаванне кожнага, адбудзецца 23 студзеня ў Віцебску. Мэта прэс-клуба – пачуць і зразумець адно аднаго, каб наладзіць дыялог паміж тымі, хто актыўна працуе дзеля паляпшэнняў у грамадстве, і прэсай, якая абірае, пра якую падзею напісаць, а якая не вартая і згадкі. На сустрэчу, каб падзяліцца сваім досведам, разам абмеркаваць памылкі і поспехі, збяруцца тыя, хто мае за плячыма не адзін выпадак стварэння і асвятлення падзеяў, якія дзякуючы гэтаму мелі шырокі рэзананс: Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by; Вікторыя Дашкевіч (Віцебск), журналіст анлайн-газеты “Народныя навіны Віцебска” і таварыства “Зялёная сетка”; Вольга Бізікава, (Віцебск), грамадская актывістка, дырэктар сацыяльнай культурнай установы Vitebsk4Me (“Віцебск для мяне”); Галляш Сялява (Браслаў), рэдактар парталу Браслаўскага рэгіёна braslaw.by. Прэс-клуб дае магчымасць кожнаму ўдзельніку выказаць сваё меркаванне. Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы,абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму! Вы – журналіст, і грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямныя прэс-рэлізы і нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, якія падзеі і чаму гатовае асвятляць вашае выданне! Падрабязнасці і рэгістрацыя тут: http://budzma.by/afisha/sustrecha-pres-kluba-zhurnalisty-i-aktyvisty-vicyebshchyny-yak-byc-karysnymi-adzin-adnamu.html
Сустрэча прэс-клуба ў Віцебску
Страна: Беларусь
Город: Витебск
Тип группы: 23 янв 2017 в 13:30
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 30
Ссылка на соц.сеть: club137920069
Статус: Тэма сустрэчы: “Журналісты і актывісты Віцебшчыны: як быць карыснымі адзін аднаму?”

Участники и подписчики

Razam Budzma, Беларусь, Минск
Budzma Razam
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Сустрэча прэс-клуба ў Віцебску» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу