Цэнтр новых ідэй запрашае на канферэнцыю “Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus”.
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) – https://goo.gl/forms/O3K2u9gNS4aMfrNT2
-------------------------------------
Праграма:
11:45 - 12:00 – Рэгістрацыя (кава і пачастунак).
12:00 - 12:10 – Прывітальнае слова: Антон Раднянкоў, Цэнтр новых ідэй.
12:10 - 13:00 – Як абудзіць беларускую эканоміку? Размова з Раманам Осіпавым, кіруючым партнёрам Uniter.
Апошні час беларуская эканоміка адраджаецца. Але ці дастаткова хутка мы расцем? І ўвогуле, чаму трэба застацца ў Беларусі і зрабіць тут бізнес у 2018 годзе?
Мадэратар: Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтр новых ідэй.
13:00 - 14:20 – Серыя выступаў “Новая Беларусь, якая змяняе свет”.
Насуперак усім стэрэатыпам, у Беларусі хапае камандаў, якія ствараюць сапраўды прарыўныя прадукты. Хто гэтыя людзі і чаму ў іх атрымліваецца?
Мадэратар: Вадзім Мажэйка, Цэнтр новых ідэй.
13:00 - 13:20 – “Як за год зрабіць галоўную тэхналагічную канферэнцыю рэгіёна”. Яўгенія Кароткіх, Chief Marketing Officer, Emerge.
13:20 - 13:40 – “Як маладому AR стартапу штурмаваць глабальны рынак e-commerce. Вопыт WANNABY”. Аляксандр Невядоўскі, Head of Product and BizDev, WANNABY.
13:40 - 14:00 – “Як у Мінску ствараць тэхналогіі для беспілотных аўтамабіляў і канкураваць з Google”. Аляксандр Мацвеянка, General Manager, Mapbox R&D Center Minsk.
14:00 - 14:20 – “Ці могуць беларускія інжынеры канкураваць з Apple і як захаваць айчынную прамысловасць”. Мікалай Нікуленка, Chief Operating Officer, Promwad.
14:20 - 14:35 – Кава і пачастунак.
14:35 - 15:00 – Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў.
Мы прааналізавалі стан 15-ці галоўных гарадоў краіны і гатовы расказаць, дзе, апроч Мінска, ёсць жыццё, а каго трэба ратаваць.
Рыгор Астапеня, старшыня Цэнтра новых ідэй.
15:00 - 16:00 – Панэльная дыскусія “Дзе будуць жыць беларусы? Будучыня нашых гарадоў”.
Амаль усе мы жывем у гарадах (прынамсі 75 % беларусаў) – і іх дынаміка развіцця, якасць кіравання і экалагічныя ўмовы будуць шмат у чым вызначаць нашае жыццё.
Што вы даведаецеся:
- Галоўныя складнікі паспяховага горада;
- Ці варта ратаваць дэпрэсіўныя рэгіёны?
- Як выправіць хібы ў гарадскім планаванні?
Выступоўцы:
Уладзімір Валетка – старшы каардынатар UNICEF у Беларусі;
Іван Краўцоў – арт-дырэктар Архітэктурнага бюро 35;
Таццяна Цярэшчанка – заснавальніца Цэнтра урбаністыкі і дызайну;
Іван Шчадранок – нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў у Беларусі, дырэктар фонду “Інтэракцыя”.
Мадэратар: Рыгор Астапеня, старшыня Цэнтра новых ідэй.
16:00 - 16:15 – Кава і пачастунак.
16:15 - 17:30 – Дыскусія “Якая адукацыя патрэбная для IT-краіны”.
Ужо сёння тэхналагічны сектар адчувае жорсткі недахоп кваліфікаваных працаўнікоў. Якой павінна быць сістэма адукацыі, каб чалавечы капітал узмацняўся, а эканоміка расла?
Што вы даведаецеся:
- Што не так з нашай школай і ўніверсітэтам?
- З чаго пачынаць рэформу сістэмы адукацыі?
- Ці дапаможа перападрыхтоўка кадраў?
Выступоўцы:
“Чаму нам патрэбна змяніць нашыя школы”.
Яўген Луферчык – кіраўнік школы STEAM.
“Універсітэт мары, які нам патрэбны”.
Алена Мельчанка – Research and Development Officer у асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”.
“Што патрэбна рынку працы”.
Аміна Ідзігава – незалежная HR-кансультантка ў сферы IT.
Мадэратарка: Вольга Паддубная, Цэнтр новых ідэй.
17:30 - 17:45 – Кава і пачастунак.
17:45 - 18:30 – “Месца Беларусі ў глабальным свеце“. Размова з Алексам Крэмерам, старшынёй прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі.
Мадэратар: Глеб Мартынаў, Цэнтр новых ідэй.
18:30 – Развітальнае слова і келіх віна. Антон Раднянкоў, дырэктар
-------------------------------------
Месца: Мінск, прастора E
| Страна: |
Беларусь |
| Город: |
Минск |
| Тип группы: |
13 окт 2018 в 12:00 |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
24 |
| Ссылка на соц.сеть: |
club172187887 |
| Статус: |
нет данных |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу