Радыё Рацыя

Гэта группа падтрымкі незалежнага ФМ радыё "РАЦЫЯ". Группа аб'ядноўвае ўсіх, хто выбірае незалежнае сродкі масавай інфармацыі! ------------------------------------------------------------------- АБ РАДЫЁ РАЦЫІ: У 1998 годзе ў Польшчы пачалася праца па стварэньні незалежнага радыё для Беларусі. З гэтай мэтай узьнікла радыёстанцыя Рацыя з удзелам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы і незалежнага журналісцкага асяродзьдзя Рэcпублікі Беларусь. У 1999 г. Радыё Рацыя атрымала ліцэнзію на вяшчаньне на кароткіх і ФМ-хвалях. У 2001 г. радыёстанцыя пашырыла ліцэнзію на сярэднія хвалі. 1 кастрычніка 1999 г. ў эфір пайшлі першыя гукі Радыё Рацыя на кароткіх хвалях зь перадатчыка ў Ляшчынцы пад Варшавай, а ў лістападзе 1999 г. прайшла трансьляцыя сыгналу з асяродка ў Беластоку, які накіраваны беларускай меншасьці ў Польшчы і грамадзянам Беларусі, якія наведваюць Беласточчыну. У хуткім часе перадачы Радыё Рацыя на ФМ-хвалях сталі надзвычай папулярнымі сярод беларусаў Беласточчыны. Інфармацыйна-публіцыстычная перадачы, якія трансьляваліся на кароткіх і сярэдніх хвалях з асяродка ў Рашыне, здабылі шырокую аўдыторыю ў Беларусі. З паловы 2002 г. пачаўся трохгадовы перапынак у трансьляцыі. Пераломны момант наступіў у студзені 2006 году. 15 лютага быў створаны Беларускі інфармацыйны цэнтар у Беластоку, які аднавіў Беларускае Радыё Рацыя. 22 лютага ў эфір выйшаў першы двухгадзінны інфармацыйна-публіцыстычны блёк Беларускага Радыё Рацыя на сярэдняй хвалі 1080 kHz зь перадатчыка вялікай магутнасьці ў Кашэнціне пад Катавіцамі, з 21.00 па 23.00 менскага часу. Адначасова, на частаце 103,8 ФМ Радыё з-над Віліі, была запачаткаваная трансьляцыя паўгадзіннай праграмы, якая ахапіла памежныя рэгіёны Беларусі. З 27 красавіка 2006 г. на частаце 105,5 ФМ выходзіць у эфір кругласутачная праграма зь перадатчыка ў Беластоку. З 1 чэрвеня Беларускае Радыё Рацыя выпускае сваю праграму з 9.00 па 10.00 гадзін (менскі час) на сярэдняй хвалі 612 kHz зь перадатчыка Baltic Waves у Вільні. З 1 жніўня 2006 г. пачалася трансьляцыя інфармацыйна-публіцыстычнай праграмы з 20.00 па 22.00 (менскі час) на сярэдняй хвалі 666 kHz зь перадатчыка Baltic Waves у Коўне. Штодзённа ў адной гадзіне эфіру трансьлюецца 8-10 карэспандэнцыяў зь Беларусі, галоўным чынам зь Менску, Гомелю, Пінску, Гародні, Полацку, Берасьця, Магілёву. Гэтыя карэспандэнцыі зьмяшчаюць шырокі спэктр палітычнай, гаспадарчай, грамадскай ды культурнай інфармацыі. У ліпені 2006 г. Беларускае Радыё Рацыя пачало кругласутачнае вяшчаньне ў Інтэрнэце: www.racyja.com Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя зьяўляецца стварэньне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і разьвіцьці сытуацыі ў Беларусі, Польшчы, Эўропе ды сьвеце. Інфармацыя, якую трансьлюе Беларускае Радые Рацыя, заўсёды апэратыўная, правераная ды на беларускай мове. Мы імкнемся да таго, каб была яна чутнай па ўсёй тэрыторыі Беларусі, каб кожны грамадзянін гэтай краіны меў магчымасьць атрымаць незалежную інфармацыю. САЙТ РАДЫЁ РАЦЫІ: http://racyja.com/ Будзь у курсе падзей! РАДЫЁ РАЦЫЯ ЗАЎЖДЫ З ВАМІ!
Радыё Рацыя
Страна: Польша
Город: Białystok
Тип группы: Публичная страница
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 232
Ссылка на соц.сеть: club4986982
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Аркуш Алесь, Беларусь, Минск
Алесь Аркуш
Беларусь, Минск
Хільмановіч Уладзімір, Беларусь, Гродно
Уладзімір Хільмановіч
Беларусь, Гродно, 59 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Радыё Рацыя» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу