Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Берасці

АРР “Дзедзіч” і Берасцейскі еўраклуб запрашаюць берасцейскую моладзь бясплатна адведаць курс публічных лекцый на тэму “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”. Лекцыі чытае палітолаг, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец. Алесь Лагвінец ладзіць адкрытыя лекцыі на тэму Еўрапейскай інтэграцыі з 2006 года. Спачатку яны праходзілі ў Менску, дзе іх праслухалі больш за 300 студэнтаў і маладых спецыялістаў. Сёлета далучыліся Гомель, Магілёў, Гародня і, нарэшце, Берасце. Мэта курса – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі. На курс лекцый у Берасці запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікаты АРР “Дзедзіч” і Берасцейскага Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання. Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курса веданне ангельскай мовы пажаданае, але не абавязковае). Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (16, 23 і 30 сакавіка) з 12 да 18 гадзін. Ахвотным узяць удзел у курсе неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by не пазней за 14 сакавіка. Анкета-заяўка на ўдзел у курсе лекцый “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”. 1. Прозвiшча, імя, імя па-бацьку: 2. Дата нараджэння: 3. Мабiльны тэлефон: 4. E-mail: 5. Ацанiце Ваш узровень валодання ангельскай мовай (па шкале ад “1″ да “5″): 6. “Месца вучобы” (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння) або “Досвед працы” (месца i род дзейнасцi): 7. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi? Чакаем заявак на адрас dzedzich@tut.by да 14 сакавіка!!! Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 724-21-16 (Дзмітрый) альбо па эл. адрасе: dzedzich@tut.by.
Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Берасці
Страна: Беларусь
Город: Брест
Тип группы: 16 мар 2013 в 12:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 16
Ссылка на соц.сеть: club50639412
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Лагвінец Аляксандр, Беларусь, Минск
Аляксандр Лагвінец
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Берасці» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу