Present Feminitive. Формула гендэрнай роўнасці

Шырокая дыскусія, прысвечаная гендэрнай роўнасці адбудзецца ў Гомелі 24га верасня. Месца сустрэчы - тайм-клуб “Флэт”, вул. Савецкая 124, пачатак а 15.00. Сустрэча прысвечаная актуальнаму стану гендэрнага дыскурсу ў Беларусі, яго дасягненням і паразам. Да удзелу запрашаюцца зацікаўленыя ў беларускім мысленні і пабудове рэальнай роўнасці і тыя, хто на поўным сур'ёзе карыстаецца выразам "займацца фемінізмам". Прыходзьце, будзем разбірацца! Удзел у дыскусіі возьмуць: Юля Цімафеева - паэтка, рэдактарка часопіса “Прайдзісвет”, 16ты нумар якога “(Не)жаночае аблічча” прысвечаны ролі жанчыны ў літаратуры. Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, аўтар раману “Белая муха, забойца мужчынаў”, кнігі “пра беларускую гісторыю, якая ня мае жаночага голасу”. Ганна Сцерына – актывістка, адміністратарка пабліка “Супердевчонки”, куратарка гендернага кружка. Алена Мінчэня -- даследчыца гендэрнага цэнтра ЕГУ, спецыялістка па гендэрнай чуллівасці ў арганізацыях. Мадэратар сустрэчы – Алесь Плотка, аўтар ідэі «Вершніцы», неабыякавы чалавек. Мерапрыемства праходзіць у межах Тыдня беларускага мыслення. “Тыдзень”, які пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 верасня, ставіць на мэту падвесці вынікі Году і прадставіць усю разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі – арганізатары прапануюць праграму для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення. Поўная праграма тыдня тут.
Present Feminitive. Формула гендэрнай роўнасці
Страна: Беларусь
Город: Гомель
Тип группы: 24 сен 2016 в 15:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 6
Ссылка на соц.сеть: viersznicahomiel2409
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Present Feminitive. Формула гендэрнай роўнасці» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу