Першы конкурс відэа-інтэрв'ю "Памяць Народа"!

Беларускі архіў вуснай гісторыі прадстаўляе Першы беларускі конкурс відэа-інтэрв’ю “Памяць Народа”. Галоўная ідэя конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення. Умовы конкурсу “Памяць Народа” Дзеля таго, каб прыняць удзел і перамагчы, неабходна зняць успаміны чалавека старэйшага пакалення і даслаць атрыманае відэа-інтэрв’ю арганізатарам конкурсу: 1. Прымаюцца відэазапісы зробленыя ад 15 студзеня да 15 траўня 2015 году ; 15 траўня - 20 траўня – праца экспертнай групы і галасаванне на канале Youtube; 25-26 траўня – узнагароджанне пераможцаў конкурсу. 2. Працягласьць відэа ад 4-5 да 20-25 хвілінаў. Арганізатары могуць дапамагчы з прасцейшым мантажом відэа. 3. Галоўны крытэр ацэнкі дасланых відэа – цікавасьць, даўніна й унікальнасьць успаміну. Прапануем здымаць і дасылаць успаміны, якія апісваюць падзеі і лёсы людзей да 1991 года ўключна. 4. Узнагароды атрымаюць аўтары трох самых цікавых відэа-інтэрв’ю: 1 месца – відэакамера з флэш-памяццю; 2 месца – сучасны планшэт, 3 месца – набор цікавых кніг. Першае і трэцяе месца вызначыць экспертная група, якая складаецца з вуснага гісторыка, этнографа і відэа-аператара. Уладальніка планшэта абярэ галасаванне, якое адбудзецца на канале Youtube Памяць Народа, праз колькасць падабаек (лайкаў) пад відэа-інтэрв’ю. 5. Кожнае відэа павінна мець інфармацыю пра запіс, так званы Пашпарт вуснагістарычнага ўспаміну. Гэта звесткі пра галоўнага героя відэа-інтэрв’ю, Вашага сведку часу: імя, прозвішча, імя па бацьку, месца і дата нараджэння, месца пражывання падчас узгадваемых падзеяў (калі гэта не згадваецца у інтэрв’ю). Таксама трэба пазначыць дату й месца запісу відэа-інтэрв’ю, імя і прозвішча аўтара відэазапісу, кантактныя звесткі – тэлефон, электронная пошта. “Пашпарт" можа быць дасланы у прымацаваным тэкставым файле, альбо агучаны падчас відэазапісу. 6. Даслаць відэа можна наступнымі спосабамі: I.Невялікі відэазапіс можна даслаць на электронную пошту – pamiac.naroda@gmail.com; II. Больш “цяжкія” файлы можна запампаваць на http://dropmefiles.com , ці любы іншы файлаабменнік, даслаўшы нам спасылку для спампоўвання і неабходную інфармацыю пра запіс; III. Даслаць кружэлкі з відэазапісам звычайнай поштай на адрас: Мінск, вул. Карла Лібнэхта, 112, памяшканне 1/Н (РМГА «СЭТ»), індэкс 220036; IV. Перадаць відэазапіс праз нашых калегаў ва ўсіх абласных гарадах, каб дамовіцца тэлефануйце: +375292423722, +375297556885, +375447357571. За актуальнымі навінамі й абвесткамі сачыце на нашых старонках: http://nashapamiac.org/, МГА “Гісторыка” http://my-historica.org/, на старонках Конкурса ў сацыяльных сетках (ВКонтакце, Facebook) і ў СМІ. Чакайма Вашага ўдзелу!
Першы конкурс відэа-інтэрв'ю "Памяць Народа"!
Страна: нет данных
Город: нет данных
Тип группы: Открытая группа
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 187
Ссылка на соц.сеть: pamiacnaroda
Статус: Гісторыя сям'і - гісторыя народа!

Участники и подписчики

Сухі Дзяніс, Беларусь, Минск
Дзяніс Сухі
Беларусь, Минск, 44 года
Александрович Татьяна, Беларусь, Минск
Татьяна Александрович
Беларусь, Минск, 42 года

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Першы конкурс відэа-інтэрв'ю "Памяць Народа"!» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу