️ Сябры!
Суполка "Мая Краіна Беларусь" запрашае вас у паездку, якая можа адбыцца толькі аднойчы.
Мы едзем на пахаванне Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільню 22 лістапада 2019.
Наш маршрут:
Віцебск – Ворша – Менск – Вільня – Менск – Ворша – Віцебск.
Кошт: 59€ + 50 рублёў.
Дзень 1. (22 лістапада)
Выезд з Віцебску а 2.00, з Воршы – а 3.30, з Менску – а 6.30.
Мяжа.
11.00—11.45 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).
12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
16-17:00 – засяленне ў Ecotel Vilnius ***. Добрый гатэль у цэнтры Вільні. Усё побач.
18.00 - і далей – вольны вечар у Вільні, які мы разбавім знаёмствамі, частаваннем цэпелінаў, прагулкамі і падняццем кубкаў за светлую памяць паўстанцаў!
Дзень 2. (23 лістапада)
07.00 – 09.30 – снядак. Ён уключаны ў кошт.
10.00 – па жаданні паездка ў Трокі. Мы наведаем Трокскі гістарычны нацыянальны парк, які спалучае ў сабе прыродную прыгажосць азёраў і глыбокае гісарычнае мінулае. Трапім і ў Трокскі замак, што месціцца на выспе возера Гальва.
Для тых, хто застаецца ў Вільні, вольны час да 20:00. Вы зможаце выкарыстоўваць вольны час, як пажадаеце. У гэты дзень плануецца шмат цікавых беларускіх мерапрыемстваў: грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў, сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг, жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы. Мы дапаможам вам спланаваць дзень, растлумачым дзе і калі будуць усе актыўнасці.
УВАГА: для тых, хто застаецца ў Вільні мы правядзем аглядная аўтобусна-шпацыровачная экскурсія па Вільні. Мы наведаем асноўныя месцы, звязаныя з паўстанцамі – Лукішскую плошчу, дзе быў пакараны Кастусь Каліноўскі, гару Гедыміна, дзе былі знойдзены парэшткі. Акрамя таго, экскурсія пройдзе і па старым горадзе, дзе мы ўбачым галоўныя цікавосткі горада.
20:00 - заедзем у гіпермаркет за алкаголем, сырам і шакаладам.
22.00 – выпраўляемся дадому.
Уключана ў кошт паездкі:
• праезд на аўтобусе па ўсім маршруце
• 1 ноч у гатэлі Ecotel Vilnius *** у Вільні. Гэта выдатны гатэль у цэнтры горада
• 1 сняданак
• Аглядная экскурсія ў Вільні
Аплочваецца асобна:
• візавы консульскі збор 60€ (дзеці да 6 год – бясплатна). ЧАКАЕМ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА БЯСПЛАТНЫЕ ВІЗЫ!
• збор візавага цэнтра 20€
• медыцынскае страхаванне
• паездка ў Трокі — 25€ (па жаданні)
Цягам усяго маршруту нас будзе суправаджаць беларускамоўны гід-гісторык, які валодае гісторыяй фармавання беларускай ідэнтычнасці. У дарозе ў нас будуць конкурсы на веданне гісторыі і культуры бацькаўшчыны. У Вільні мы будзем жыць у цэнтры горада ў Ecotel Vilnius ***— ecotel.lt.
Каб зарэзерваваць паездку, перайдзіце на сайт разам.бел і запоўніце невялікую форму. Пасля з вамі звяжацца менеджар вандроўкі і распавядзе, што рабіць далей.
Звярніце ўвагу: для рэзерва вандроўкі вам трэба будзе аплаціць толькі 50 рублёў! 59 еўра пражывання аплочваюцца ўжо ў Вільні!
Кошт актуальны для першых 30 чалавек. Далей кошт будзе вышэй прыкладна на 6-8 еўра, бо на дадзеныя даты дадатковыя месцы ў гатэлі будуць каштаваць даражэй. Таму раім паспяшацца з рэзерваваннем!
Дапамагаем з візамі. Прымаем усе формы плацяжоў.
| Страна: |
Литва |
| Город: |
Vilnius |
| Тип группы: |
22 ноя 2019 в 14:00 |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
731 |
| Ссылка на соц.сеть: |
kalinouski2019 |
| Статус: |
22.11.2019 Вільня! Выезд з Віцебску, Воршы, Менску. Збіраем ўсю Беларусь! |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Пахаванне Каліноўскага ў Вільні» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу