Падарожжа ў БНР | Сабакі Еўропы | Чарлз Букоўскі

23 сакавіка ў гарадзенскай краме “Цудоўня” – госці з Прагі і Менску. Гарадзенцаў чакае літаратурна-гістарычны вечар, які злучыць розныя часы і краіны: падарожжа ў БНР разам з Сяргеем Шупам, а таксама Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Сабакі Еўропы” і Юля Цімафеева з перакладамі Чарлза Букоўскага на беларускую. Вядомы перакладчык, рэдактар, даследчык і журналіст Радыё Свабода Сяргей Шупа (Прага) прэзентуе сваю кнігу “Падарожжа ў БНР”, якая выйшла ў серыі “Бібліятэка Свабоды” і прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сам аўтар вызначыў жанр кнігі як архіўны раман. Цягам месяца яе раздзелы публікаваліся ў сеціве, а менская прэзентацыя запланаваная на 22 сакавіка. Вершы знакамітага амерыканца Чарлза Букоўскі – па-беларуску: менская паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева пазнаёміць гарадзенскую публіку з кнігай “І святло, і паветра, і месца, і час”, якая выйшла напрыканцы мінулага году ў выдавецтве “Харвест”. Альгерд Бахарэвіч – беларускі пісьменнік і перакладчык, аўтар больш чым дзесяці кніг, у тым ліку раманаў “Сарока на шыбеніцы”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын”. Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, удзельнік міжнародных фэстываляў. Нячасты госць у Гародні - ён прадставіць свой апошні, 900-старонкавы раман “Сабакі Еўропы”, кнігу-антыбэстсэлер, кнігу-выклік: “чытачам, крытыкам, беларускай літаратуры і самому сабе”. Калі: 23 сакавіка, 18.30 Дзе: прастора этнакрамы "Цудоўня" (Гродна, вул. Кірава, 3) Уваход вольны!
Падарожжа ў БНР | Сабакі Еўропы | Чарлз Букоўскі
Страна: Беларусь
Город: Гродно
Тип группы: 23 мар 2018 в 18:30
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 49
Ссылка на соц.сеть: padarozza_u_bnr_hrodna
Статус: 23/03, 18.30. Этнакрама "ЦУДОЎНЯ" (Гродна, вул. Кірава, 3)

Участники и подписчики

Григенча Ежи, Беларусь, Гродно
Ежи Григенча
Беларусь, Гродно, 54 года
Левицкая Наталия, Беларусь, Гродно
Наталия Левицкая
Беларусь, Гродно, 29 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Падарожжа ў БНР | Сабакі Еўропы | Чарлз Букоўскі» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу