Мюнгхаўзэн і Гародня

У бліжэйшыя выходныя у рамках грамадскай кампаніі “Наша 500-годнасць” адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу “Прыгод барона Мюнхгаўзэна” Бюргера і Распэ. У прэзентацыі возьмуць удзел перакладчык Ігар Крэбс і рэдактарка кнігі, а таксама перакладчыца інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута, якія разам з гарадзенцамі ўшануюць вытокі беларускага кнігадруку і раскажуць пра навінкі кнігадруку сучаснага. “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” ў перакладзе Ігара Крэбса — гэта першы поўны беларускі варыянт знакамітай кнігі, і нават тыя, хто добра памятае яе з дзяцінства, змогуць знайсці ў ёй шмат цікавых момантаў, якіх не было ў рускім пералажэнні гісторый барона, якія зрабіў Карней Чукоўскі. Наведнікі прэзентацыі змогуць даведацца: — пра тое, якім чынам барон Мюнхгаўзэн звязаны з Гародняй; — пра тое, як у Беларусі сустрэць жывога нашчадка барона; — пра тое, якія стасункі барон меў з Венерай і што рабіў у гарэме султана; — пра тое, як тэорыя пазнання І. Канта ўзрывае мядзведзяў і галовы вучоных; — пра тое, якое дачыненне барон мае да біблейскага цара Давіда і Шэкспіра; — пра тое, што ў аднаго з аўтараў кнігі (а ён быў не адзін) было крымінальнае мінулае; — пра тое, якія менавіта песні сыграў адталы паштовы ражок і многае, многае іншае. Тых, хто ў гэты вясновы суботні вечар дабярэцца да “Цудоўні”, чакаюць віктарыны і конкурсы з прызамі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама дадатковыя літаратурныя знаёмствы з беларускім Франкенштайнам і беларускі Шэрлакам Холмсам і бліц-чытанні беларускіх перакладаў жудаснага Эдгара По, іранічнага Генрыха Гайнэ і чароўнага Джона Кітса. Завітвайце на нашу 500-годную кніжную імпрэзу — сумна там дакладна не будзе!
Мюнгхаўзэн і Гародня
Страна: Беларусь
Город: Гродно
Тип группы: 11 мар 2017 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 16
Ссылка на соц.сеть: muenchhausen_harodnia
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Соловьёв Павел, Беларусь, Гродно
Павел Соловьёв
Беларусь, Гродно
Шатэрнік Кацярына, Беларусь, Минск
Кацярына Шатэрнік
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Мюнгхаўзэн і Гародня» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу