МЫШКІН Fest

24 жніўня ў межах фэстывалю ДАХ у арт-прасторы OK16 будуць згадваць Леаніда Нарушэвіча. Унікальны беларускі гітарыст-імправізатар, гукарэжысэр, стваральнік групы «Князь Мышкін» і фэстывалю «Сіні Перац» памёр сёлета 19 чэрвеня. На імпрэзу зьедуцца калегі Леаніда розных гадоў і з розных гарадоў: Андрэй Іваноў (Zartipo), пэркусіяністы Ўладзімер Краўчанка й Юры Паўлоўскі («Этна-трыё Троіца»), Андрэй Васільеў, Фрыдрых Самотны (Masque Noir), Віктар Сямашка ды інш. Да імпрэзы далучацца ўдзельнікі супольных з Нарушэвічам праектаў: фольк-сьпевакі Сяржук Доўгушаў ды Ірэна Катвіцкая, мастак Тодар Кашкурэвіч, паэты Віктар Жыбуль і Вера Бурлак, бард Раман Яраш, гурты «Ліцьвіны» і Sinie Gory. Таксама выказалі жаданьне ўшанаваць памяць Леаніда Нарушэвіча экс-гітарыст «Песьняроў» Уладзімер Ткачэнка і Людміла Куц, Duся, «Сон-Трава», Dazzling Blue зь Ліды, электроншчыкі Aortha і Wёska Project. Завершыць мэмарыяльную імпрэзу Minsk Improvisers Orchestra, зь якой Нарушэвіч таксама пасьпеў пасупрацоўнічаць. Пачатак а 17-00. Уваход - сымбалічная плата 3 рублі. Кантактны нумар +375 33 375 72 50.
МЫШКІН Fest
Страна: Беларусь
Город: нет данных
Тип группы: 24 авг 2019 в 17:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 57
Ссылка на соц.сеть: club185551702
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Рогозин Евгений, Беларусь, Минск
Евгений Рогозин
Беларусь, Минск, 48 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «МЫШКІН Fest» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу