МОВАВЕДА Ў ЗАМЕЖЖЫ

Шаноўнае спадарства! НОВЫ СЭЗОН "МОВАВЕДА - КЫІЎ" МЯНЯЕ ФАРМАТ І НАЗВУ НА "МОВАВЕДА Ў ЗАМЕЖЖЫ" :)) Мае шаноўныя ўкраінскія сябры! Улічваючы новыя абставіны жыцьця (вяртаньне ў Менск), я не змагу зьяўляцца ў Кыіве на курсы нават раз на месяц, але ні ў якім разе вас не кідаю. Як мы й плянавалі, калі нашую справу не падхопяць новыя беларусы-энтузыясты ў Кыіве - фізычна, дык памяняйма наш фармат на... ВІРТУАЛЬНЫ!!! :))))) Такім парадкам, прапаную скарэгаваць і нашую назву, паколькі цяпер гэтая старонка будзе дапамагаць у вывучэньні беларускае мовы ня толькі ўкраінцам, але і іншым замежнікам (запрашаю ў сябрыну слухачоў Летняе школы беларусістыкі 2015 і маіх будучых студэнтаў-замежнікаў, якія зьявяцца ў нас неўзабаве)). Карыснай будзе нашая старонка й беларусам! Запрашаюцца да супрацы выбітныя замежныя дзеячы (найперш пісьменьнікі й перакладчыкі), якія здаўна цікавяцца Беларусьсю, яе моваю ды культураю, а таксама вядомыя беларускія дзеячы (літаратары, мастакі, музыкі, навукоўцы, журналісты), якія жывуць альбо гасьцююць у замежжы. Форма заняткаў - традыцыйна моўная й творча культуралягічная. Канцэпцыя курсаў - стварэньне культурніцкае пляцоўкі "БЕЛАРУСЬ па-за межамі МУРОЎ": муроў фізычных і мэтафізычных, наяўных і ўяўных, духовых і інтэлектуальных. Выкладае: Надзя Старавойтава, дацэнт БДЭУ, мэдыявіст, літаратарка. Шчыра запрашаем УСІХ неабыякавых да Беларушчыны асобаў! Выпраменьвайма творчасьць на кожным кроку, як калісьці пра тое марыў беларускі філёзаф Ігнат Абдзіраловіч: "Чалавечая душа, што прыйшла ў сьвет адбіць радасьць ігры жыцьцёвых косаў, напіцца іх цяплом і ласкай, павінна разьвярнуць усю моц свае творчасьці, каб зьліцца ў творчым тэмпе сусьветнага дыханьня, сусьветнай гармоніі, прысутнасьць якой адчувалі зорныя душы пітагарэйцаў, каб потым у жыцьцявым стамленьні схіліцца ўзноў на ўлоньне вялікай Маткі-Матэрыі, Маткі-Невыразнасьці, Маткі-Непачатасьці, поўнай сілы й моцы, поўнай смутку й нераджонага жыцьця… Цяпер жыцьцё поўна нядолі, бо мы ня ўмеем быць тварцамі… Сапраўднай падставай жыцьця можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку: у штодзённай працы, у сямейных адносінах, у грамадзкім руху”. Пашырайма кола БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ - нашага КРЫВІЦКАГА САЛЯРЫСУ! :)
МОВАВЕДА Ў ЗАМЕЖЖЫ
Страна: нет данных
Город: нет данных
Тип группы: Публичная страница
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 49
Ссылка на соц.сеть: club93292683
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Шатэрнік Кацярына, Беларусь, Минск
Кацярына Шатэрнік
Беларусь, Минск
Старавойтава Надзея, Беларусь, Минск
Надзея Старавойтава
Беларусь, Минск, 50 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «МОВАВЕДА Ў ЗАМЕЖЖЫ» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу