Моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам № 3

Паважаныя сябры! 12 кастрычніка ў Гомель прыедзе Вінцук Вячорка з чарговай Моўнай сустрэчай. Яны ладзяцца ўжо 30-ты сэзон сумесна са сп. Пётрам Садоўскім у розных гарадах Беларусі. Моўныя сустрэчы — гэта сумоўе зацікаўленых у беларушчыне, гэта практычная майстэрня, дзе разам шукаюць адказы тыя, што вяртае беларускую мову ў гарадзкое жыцьцё. Запрашаем усіх, хто хоча лепш гаварыць, пісаць, думаць па-беларуску. Гэтым разам будуць разгледжаныя наступныя тэмы: - Ці сапраўды беларуская мова — другая паводле мілагучнасьці ў сьвеце? - Зьвяртаемся да іншых па-нашаму; - Пішам заявы ды скаргі (падзякі таксама, мы ж станоўчыя людзі). - Беларуская канцылярская мова (пачатак - у Канцылярыі ВКЛ!). - Небеларускія дзеясловы на "-іраваць" - чым замяняем? - "Наведвальніка" робім наведнікам, а "пастаўшчыка" і "выхавацеля"? - Беларусізуем банк. Як гучаць банкаўскія тэрміны, як называюцца дакумэнты? - Дзеепрыметнікі на "-уемы" ды "-аючаяся" -- ці ўласьцівыя нашай мове? - Як перакладаем "исчисляемый" ці "предоставляющий"? Пашырайце свой інтэлектуальны кругагляд - прыходзьце самі і прывадзіце сяброў! Калі: 12 кастрычніка, 14:30 Дзе: Палеская, 52 Мерапрыемства адбываецца ў падтрымку кампаніі Асамблеі дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў "Зробім лепш!" сумесна з ГМКГА "Талака". Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)
Моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам № 3
Страна: Беларусь
Город: Гомель
Тип группы: 12 окт 2014 в 14:15
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 12
Ссылка на соц.сеть: mounaja_sustre4a2014
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Хільмановіч Уладзімір, Беларусь, Гродно
Уладзімір Хільмановіч
Беларусь, Гродно, 58 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам № 3» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу