Лялечны тэатар "БуСемаПа"

Пра нас: “БуСемаПа” – гэта суполка сяброў, якія займаюцца любімай справай, робяць гэта с задавальненнем і на радасць людзям. Праект утварыўся ў красавіку 2013 года, калі мастакі, паэтка, дызайнер, журналіст і іх сябры засумавалі. У той жа момант яны вырашылі больш ніколі не губляць сваю ўсмешку. Удзельнікі самі прыдумляюць гісторыю, ствараюць да яе лялькі, самастойна робяць тэатральную пастаноўку і потым паказваюць яе дзецям і дарослым. Прэз-рэліз "Гісторыя пра Жака і Густава"(спектакль на рускай мове): Далёкія Далі, Невядомыя далі, Завоблачныя далі... Хто не марыў патрапіць туды?! Каго туды не прыводзілі мары? Вось і нашыя сябры, хлопчык Густаў і трохколавы ровар Жак, імкнуцца ў далі, мрояць аб іх, бачаць іх у сне і наяве. Густаў і Жак вырашылі ў што б там ні стала патрапіць туды. Але ж як? Аб гэтым распавядзе гэта дзівосная гісторыя - спектакль. Усаджвайцеся, укладвайцеся, уладкоўвайцеся пазручней на мяккія падушкі і рыхтуйцеся накіравацца з галоўнымі героямі ў займальнае падарожжа! Прэз-рэліз "Як Бусемапка ўсмешку шукала"(спектакль на беларускай мове): Ці бывае так, каб людзі раптоўна смяяцца развучыліся? Каб птушкі больш не спявалі, і кветкі не распускаліся? Што ж тады рабіць і дзе ж шукаць страчаную радасць? Маленькая дзяўчынка-гарэзніца Бусемапка адпраўляецца ў небяспечнае падарожжа на пошукі ўсмешкі, якая аднойчы знікла, здаецца, назаўжды. Гэта чароўная гісторыя адбылася ў тыя старажытныя часы, калi нашу зямлю на сваiх спiнах трымалi вялiзарныя i моцныя сланы, якiя ў сваю чаргу стаялi на панцыры ў адной вялізнай чарапахi. І яе вам распавядаюць і паказваюць удзельнікі аматарскага тэатра “БуСемаПа”.
Лялечны тэатар  "БуСемаПа"
Страна: нет данных
Город: нет данных
Тип группы: Открытая группа
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 284
Ссылка на соц.сеть: busemapa
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Коптюк Александра, Беларусь, Минск
Александра Коптюк
Беларусь, Минск, 39 лет
Кужаль Алексей, Беларусь, Минск
Алексей Кужаль
Беларусь, Минск
Шатэрнік Кацярына, Беларусь, Минск
Кацярына Шатэрнік
Беларусь, Минск
Волошин Виталий, Беларусь, Минск
Виталий Волошин
Беларусь, Минск, 50 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Лялечны тэатар "БуСемаПа"» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу