Літаратурная кавярня (Літкава) - І маштабны адкрыты мікрафон з 2014-га года, каторы зьявіўся ў Менску. Літкавярня - гэта сустрэчы маладых літаратараў у кавярне за кубкам кавы ці ў бары за келіхам піва, з мэтай дэклямаваньня вершаў. 
Для адных - гэта першы досьвед, для іншых - ужо адрэпетаваныя выступы. Абагульняе іх - любоў да літаратуры і жаданьне зьмяніць уяўленьне пра сучасную культуру, зрабіць яе больш гібкай і эўрапейскай.
Менскія сустрэчы, якія арганізуюцца дырэкцыяй у горадзе, ці езьдзяць па Беларусі, складаюцца з асноўнае частцы, дзе маладыя літаратары дэклямуюць вершы, і дадатковай, калі адмысловы госьць выступае і размаўляе са слухачамі. 
Мы запрашалі вядомых музыкаў, сярод якіх лідэры гуртоў Leibonik, Hurma, Varona, Kalia Nulia, Amaroka, Віктар Сямашка, Ільля Фаляжынскі, Markuts band & Alisa, TonqiXod, і іншыя.
Мы запрашалі вядомых літаратараў: Віктар Лупасін, Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль, Міхаіл Баярын, Васіль Дранько-Майсюк, Уладзь Лянкевіч, Сяржук Сыс, Кацярына Массэ, Анхела Эспіноса, Антон Рудак, Алесь Плотка, Зьміцер Вішнёў, Шэва, Ільля Сін, Галіна Сіўчанка і іншыя...
Два апошнія гады Літкава існавала ў пасіўным рэжыме (мы рабілі калялітаратурныя сустрэчы і паэтычныя ролікі). 
Але з 4-га чэрвеня 2019 года мы аднаўляем нашыя сустрэчы і запрашаем вас наведаць новую Літкавярню! 
Мы праводзім сустрэчы на Уруччы (ГЦ “Спектр”) у “Кавярні 6В” па аўторках 2 разы на месяц. Далучайцеся! 
Распавядайце пра нас маладым аўтарам! 
Запрашаем!
_________________________________
Усе свае пытаньні можаце накіроўваць на мыла:
litkawa@gmail.com
| Страна: | Беларусь | 
                        
| Город: | Минск | 
                        
| Тип группы: | Литература | 
| Членство в группе: | Доступно всем | 
| Возрастные ограничения: | нет | 
| Количество подписчиков: | 268 | 
| Ссылка на соц.сеть: | litkaviarnia | 
| Статус: | Жыве Літкава! | 
 
 
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «LitKaviarnia LitBar  #litkava #litbar» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу