КРЫВАКРЫЖ

Гісторыю Крывакрыжа прынята адлічваць ад першага публічнага выступу пад час музычнага фэсту Crivia aeterna ў 2008 г. Але гісторыя стварэння альбому Малітвы вайны пачалася тады, калі за год да таго ў лесе пад Мiнскам у лагеры Белага Легіёну ўпершыню прагучала песня "Я паеду заўтра на вайну". Перад тым, створаны Алесем Мікусам "Гімн Белага Легіёну" ўжо колькі гадоў як быў вядомы і нават запісаны ў дудовым выкананні. Менавіта тады была высунутая і падтрыманая думка запісаць вялікі альбом – паўнавартае музычнае ўвасабленне ваяўнічых патрыятычных настрояў. Падтрымка Белага Легіёну паспрыяла з’яўленню першага спробнага запісу песень – у фартэпіянным суправаджэнні. Ініцыятыва запісаць альбом з багацейшым аранжаваннем і ў складзе паўнавартага гурта належала магілёўскаму музыку і выдаўцу Лявону Падляцкаму, які ў кампаньёны запрасіў мінскага дызайнера і музычнага крытыка Ігара Мацюнова, ініцыятара штогадовага фэсту Crivia aeterna. На працягу 2008 г. альбом Малітвы вайны быў запісаны. * * * Ідэю беларуска-літоўскага музычнага дыску У каралеўскіх далонях падала Бірута Янушкайце, намесніца старшыні Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, пад час міжнароднага літаратурнага пленэру ў літоўскіх Друскеніках у чэрвені 2008 г., дзе ў складзе беларускіх удзельнікаў прысутнічаў Алесь Мікус. З літоўскага боку вершы паэтаў агучылі музыкі Гедрус Гербачаўскас і Марус Салінас. Прэзентацыя альбому адбылася ў літоўскай сталіцы Вільні калядным вечарам 2008 г. За падтрымку праекту трэба таксама дзякаваць старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесю Пашкевічу. * * * Запіс музыкі “Крывакрыжа” ажыццяўлялі: Алесь Мікуc – раяль, спеў Ларыса Прэабражэнская – скрыпка Дзмітры Касцюшка – труба Кацярына Ўласенка – акардэон Сяргей Мікалаенка – віяланчэль, рытмоўка, аранжаванне Меладычнае і паэтычнае рашэнне музыкі гурта Крывакрыж належыць завадатару гурта Алесю Мікусу. На альбоме Малітвы вайны прысутная песня на верш беларускага пісьменніка і паэта ХХ ст. Уладзіміра Караткевіча - Рагнарадзі, а таксама дудовая варыяцыя Гімну Белага Легіёну ў выкананні Змітра Сасноўскага. Песні беларускай паловы альбому У каралеўскіх далонях напісаныя на ўрытмаваны пераклад Алесем Мікусам вершаў літоўскіх паэтаў Дайнюса Сабяцкiса, Рэгіны Кацінайце-Лумпіцкене, Валдаса Гядгаўдаса, Энрыкі Страгайце і Віктараса Рудзянскаса.
КРЫВАКРЫЖ
Страна: Беларусь
Город: нет данных
Тип группы: Открытая группа
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 488
Ссылка на соц.сеть: kryvakryz
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Дивина Сильвия, Россия, Москва
Сильвия Дивина
Россия, Москва
Гусипа Укукар
Россия, Санкт-Петербург
Мойскі Алесь, Беларусь, Минск
Алесь Мойскі
Беларусь, Минск, 37 лет
Казакоў Лявон, Беларусь, Минск
Лявон Казакоў
Беларусь, Минск, 42 года
Ліцьвін Вольны, Беларусь, Минск
Вольны Ліцьвін
Беларусь, Минск
Вячорка Франак, Беларусь, Минск
Франак Вячорка
Беларусь, Минск, 37 лет
Круткін Алесь, Беларусь, Полоцк
Алесь Круткін
Беларусь, Полоцк, 36 лет
Чалавек Моцны, Беларусь
Моцны Чалавек
Беларусь
Старавойтава Надзея, Беларусь, Минск
Надзея Старавойтава
Беларусь, Минск, 49 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «КРЫВАКРЫЖ» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу