Конкурс «КЛІПзаМОВА»

Конкурс «КЛІПзаМОВА» — бясплатны кліп на песню па-беларуску Грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» (http://artsiadziba.by) і відэастудыя «Ideas» (http://idst.eu) распачынаюць сумесны творчы конкурс «КЛІПзаМОВА» сярод гуртоў і выканаўцаў, якія спяваюць па-беларуску. Як прыняць удзел? Да 3 сакавіка дасылайце песню на беларускай мове з кароткім апісаннем гурта ці выканаўцы, спасылкамі на сайт ці сацыяльныя рэсурсы і кантактнымі дадзенымі на скрыню artsiadziba@gmail.com альбо пакідайце ў падзеі: https://vk.com/klipzamova. Патрабаванні: — прымаюцца толькі цалкам аўтарскія песні, выкананыя на беларускай мове; — стыль песні не мае значэння; — прымаецца толькі адна песня ад гурта ці выканаўцы; — песня павінна быць студыйнай якасці і не старэйшай за паўгады ад запісу ці рэлізу. Што далей? — у сакавіку з атрыманых прац будзе абрана 20 песень, сярод якіх у чатыры туры адбудзецца адкрытае галасаванне і будуць вызначаныя чатыры фіналісты; — для чатырох фіналістаў відэастудыя «Ideas» здыме прэзентацыйныя ролікі, а грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» арганізуе вялікія інфармацыйныя матэрыялы з інтэрв'ю ў беларускіх СМІ; — у красавіку адбудзецца фінальнае галасаванне з удзелам інтэрнэт аўдыторыі і экспертаў і вызначэнне пераможцы, якому відэастудыя «Ideas» бясплатна здыме кліп; — у траўні грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» правядзе ў адным з клубаў Мінску канцэрт пераможцы з шырокай прэзентацыяй кліпу ў беларускіх СМІ. Відэастудыя «Ideas» займаецца здымкамі тэлевізійных праграм, музычных кліпаў, рэкламы і кароткаметражных фільмаў, а таксама здае ў арэнду студыю з тэхнікай. Больш падрабязна пазнаёміцца з ранейшымі працамі відэастудыі «Ideas» можна тут: http://idst.eu, https://vk.com/ideas.studio, http://www.youtube.com/IdeasTVexperimental
Конкурс «КЛІПзаМОВА»
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 18 фев 2013 в 17:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 29
Ссылка на соц.сеть: klipzamova
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Зуй Миша, Беларусь, Минск
Миша Зуй
Беларусь, Минск, 45 лет
Сундук Группа, Беларусь, Минск
Группа Сундук
Беларусь, Минск
Светлы Віця, Беларусь, Минск
Віця Светлы
Беларусь, Минск, 40 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Конкурс «КЛІПзаМОВА»» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу