Конкурс артыкулаў сайту "Рэха Берасьцейшчыны"

Краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны” абвяшчае конкурс на лепшы артыкул. Цягам двух месяцаў (ліпень-жнівень) рэдакцыя будзе прымаць артыкулы на краязнаўчую тэматыку: гісторыя, культура, этнаграфія, рэлігія, асобы… Адзіная ўмова - артыкулы павінны тычыцца Берасцейшчыны. Матэрыялы будуць друкавацца на сайце, пасля чаго ў сацыяльных сетках будзе наладжана галасаванне, дзе інтэрнаўты выберуць найлепшыя артыкулы. Аўтары артыкулаў, якія зоймуць два першыя месцы, будуць узнагароджаныя кнігамі Уладзімера Арлова “Пакуль ляціць страла” з аўтографам самога пісьменніка! Аўтары іншых артыкулаў, упадабаных журы конкурсу, будуць узнагароджаныя выданнямі з серыі “Бібліятэка Свабоды”. Сярод іх – унікальны “Слоўнік Свабоды” і іншыя кнігі, выдадзеныя беларускай службай “Радыё Свабода”. Форма напісання артыкулаў можа быць любой - навуковай, публіцыстычнай... Фотаздымкі, малюнкі да тэкстаў вітаюцца. Артыкулы вы ўжо можаце дасылаць на электронную адрэсу rehapost@gmail.com, або ў папяровым варыянце на адрас 224030, г. Брэст, а/с 34. З іншымі пытаннямі аб конкурсе можна звяртацца на згаданую электронную адрэсу, або ў суполкі ў сацыяльных сетках http://vk.com/public38970692 і https://www.facebook.com/rehaberascie
Конкурс артыкулаў сайту "Рэха Берасьцейшчыны"
Страна: Беларусь
Город: Брест
Тип группы: 16 авг 2012 в 17:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 1
Ссылка на соц.сеть: club40426319
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Лагвінец Аляксандр, Беларусь, Минск
Аляксандр Лагвінец
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Конкурс артыкулаў сайту "Рэха Берасьцейшчыны"» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу