Выніковая прэзентацыя і абмеркаванне адбудзецца 26 мая 18:30 Выставачная зала, Фрнузе, 11 (Музычная гасцёўня)
У чацвер, 26 мая ў Віцебску ў рамках Кірмаша праектаў будуць прэзентаваныя 5 крэатыўных ініцыятыў, прымеркаваных да гарадскіх святаў.
Мы запрашаем усіх актыўных і неабыякавых гараджан далучыцца да абмеркавання таго, у якім фармаце павінны праходзіць гарадскія мерапрыемствы, а таксама паспрабаваць непасрэдна на Кірмашы стварыць абсалютна новыя падзеі для гарадскіх святаў у Віцебску.
Шукаем і рэалізуем ідэі і праекты на Дзень горада разам!
Традыцыйны “Кірмаш праектаў” у Віцебску збірае прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў. Кожны жадаючы можа далучыцца да стварэння святочнай атмасферы, даслаўшы свае прапановы на kirmash.vitsebsk@gmail.com
У Віцебску ўжо 3-ці год запар адбудзецца “Кірмаш праектаў” - адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй. У 2014-м і 2015-м гадах, дзякуючы прэзентаваным ідэям на “Кірмашы праектаў”, праграма святкавання Дня горада і Дня моладзі была ўзбагачана такімі падзеямі, як Летні маркет “Барадулінкі”, фестываль актыўнага адпачынку “Свята ветру”, турнір па футбольным фрыстайле “Вежа”, першая агульнагарадская фотасушка, “Спеўны сход”, вулічныя майстар-класы па танцах і шмат іншых.
У 2016 годзе Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска сумесна з ГКК "Будзьма Беларусамі" абвяшчае адкрыты прыём заявак на фармаванне праграм гарадскіх святаў. Кожны жадаючы можа даслаць свае прапановы, ідэі і гатовыя праекты на kirmash.vitsebsk@gmail.com да 23.05 уключна.
26 мая адбудзецца прэзентацыя і абмеркаванне прапанаваных праектаў на “Кірмашы праектаў – пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы будуць уключаныя ў праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні!
Дадатковая інфармацыя ў каардынатара: 8-025-9133876
“Кірмаш праектаў” – гэта адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую праводзіць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у многіх гарадах Беларусі. Тут можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў ды партнёраў. Фармат мерапрыемства – так званая “маланкавая размова”, што фактычна выглядае як аповед пра сваю задуму з прэзентацыяй, зробленай у PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых сэрвісах, цягам 5 хвілін.
Каб стаць удзельнікам “Кірмашу праектаў”, неабходна да 23 мая ўключна даслаць прэзентацыю сваёй задумы на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com па рэкамендаваным плане:
- назва прэзентацыі;
- кароткае апісанне зместу ідэі;
- мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
- фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).
Калі вы з тых, каму заўсёды хочацца новых і цікавых рашэнняў для свайго горада, яго культуры, і вы гатовыя падтрымаць яго развіццё і насамрэч атрымаць задавальненне ад агульнагарадскіх святаў, то гэта ваш шанец!
Выніковая прэзентацыя адбудзецца 26 мая 18:30 Выставачная зала, Фрнузе, 11 (Музычная гасцёўня)
Інфармацыйныя партнёры:
gorodvitebsk.by
vitebsk.biz
vitebsk4.me
tut.by
budzma.by
news.vitebsk.cc
| Страна: |
Беларусь |
| Город: |
Витебск |
| Тип группы: |
26 мая 2016 в 18:30 |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
66 |
| Ссылка на соц.сеть: |
club121268033 |
| Статус: |
нет данных |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Кірмаш праектаў: выніковая прэзентацыя 26.05 !» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу