Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй!

Ліда добра вядомая і мясцовым беларусам, і турыстам як велічным замкам Гедыміна, так і адным з найлепшых вытворцаў напою з хмелю і соладу. Жыхары горада маюць магчымасць штодня любавацца старажытнымі вулачкамі, а госці – пазнаёміцца з мясцінамі, дзе калісьці адбываліся вялікія гістарычныя падзеі. А што яшчэ можа стаць цікавым і самім гараджанам, і гасцям? Кірмаш праектаў – гэта спосаб прадэманстраваць публічна сваю даўнюю ці свежапрыдуманую ідэю, каб зрабіць горад больш разнастайным, утульным, насычаным цікавымі сустрэчамі і падзеямі; горад, з якога не хацелася б з’язджаць ніколі. Маеце ідэі? Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць конкурс культурніцкіх і сацыяльных ідэй “Кірмаш праектаў” і прапануюць абмеркаваць іх разам! Кірмашы праектаў мы ладзім па ўсёй краіне, і ў кожным горадзе яны спрыяюць з’яўленню новых адметных ідэяў. А дзякуючы публічнасці робяцца рэчаіснасцю. Кірмаш праектаў – гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць. Даслаць ідэю трэба да 20 лютага ўключна на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Ліда”. Ёсць пытанні? Мы адкажам: kirmash.praektau@gmail.com, (29) 7843221, (29) 1068594. Чакаем вашых ідэй! Разам да справы! Падрабязнасці тут: http://budzma.by/budzma/kirmash-prayektaw-u-lidzye-horad-chakaye-vashykh-idey.html
Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй!
Страна: Беларусь
Город: Лида
Тип группы: 20 фев 2017 в 0:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 11
Ссылка на соц.сеть: kirmash.praektau_lida
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Razam Budzma, Беларусь, Минск
Budzma Razam
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй!» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу