Кірмаш праектаў у Гомелі 2 - цяпер музычны!

“Будзьма беларусамі!” абвяшчае пошук музычных праектаў! Новы “Кірмаш праектаў” адбудзецца ў Гомелі 17 кастрычніка і будзе прысвечаны музычным праектам. Мерапрыемства адбудзецца ў канферэнц-залі гатэля "Замкавы". Пачатак а 18:00. Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! “Кірмаш праектаў” — гэта публічныя прэзентацыі ў фармаце “маланкавай размовы”, месца сустрэчы таленавітых, прадпрымальных, актыўных людзей, якія жывуць цікавымі культурніцкімі ідэямі, маюць або хочуць займець досвед у іх рэалізацыі, адкрытыя да пашырэння сваіх прафесійных ведаў і кола знаёмстваў. Першы “Кірмаш” у Гомелі адбыўся 4 красавіка гэтага года і прадэманстраваў 11 праектаў розных накірункаў: ад арт-хаўса і цырка да арт-вёскі і пешаходнай вуліцы. Гэтым разам у цэнтры ўвагі “Кірмашу”, які адбудзецца ў Гомелі 17 кастрычніка, — музыка. А значыць, у пошук абвяшчаюцца: • Грамадска значныя музычныя праекты, падзеі, канцэпцыі, стратэгіі (напрыклад, фармавання музычнай, стылёвай адметнасці ўстановы) і іншае. Вітаюцца як гісторыі “праходу” праекта праз агонь, ваду і медныя трубы, так і ідэі, якія толькі-толькі нарадзіліся і якія не зашкодзіць “абкатаць” у коле калег, аднадумцаў і многіх пакуль не ідэнтыфікаваных”, але ўжо неабыякавых людзей. • Аўтары музычных праектаў: музыкі, арганізатары канцэртаў, арт-дырэктары, кіраўнікі навучальных музычных установаў і многія іншыя, хто ідзе па жыцці з музыкай. • Шырокая публіка. Асаблівыя прыкметы: зацікаўленасць у паляпшэнні якасці і росце колькасці музычных падзей. Фармат: “маланкавая размова” — гэта некалькі 5-хвілінных прэзентацый, створаных загадзя ў PowerPoint, Prezi.com і г.д. “Кірмаш праектаў” уключае таксама абмеркаванне прадстаўленых праектаў і галасаванне за найлепшы. Навошта такая сустрэча? Адмыслоўцам у музычнай сферы “Кірмаш праектаў” будзе карысны, каб падзяліцца цікавым, каштоўным досведам, атрымаць ацэнку калег, пачаткоўцам — прадставіць новыя ідэі і, галоўнае, знайсці партнёраў для іх рэалізацыі! Гледачы (сярод якіх таксама будзе нямала адмыслоўцаў) могуць натхніцца творчым арганізацыйным запалам, даць парады, узяць удзел у рэалізацыі таго ці іншага культурніцкага праекта. Каб стаць удзельнікам “Кірмашу праектаў”, неабходна да 13 кастрычніка ўключна даслаць на электронную скрыню kirmash.homel@gmail.com прэзентацыю, у якую абавязкова ўключыць: — назву прэзентацыі*; — сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.)*. Для праектных ідэй і канцэпцый: — мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны); — фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць; — калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца; — якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт). Для рэалізаваных праектаў таксама: — вашыя поспехі і цяжкасці ў рэалізацыі; — як вы бачыце развіццё праекта ў будучыні. Для канцэпцый ці стратэгіі: — апісанне: сутнасць, бачанне; — мэтавыя аўдыторыі. Больш падрабязна пра падрыхтоўку прэзентацыі для “Кірмашу праектаў” можна даведацца тут. Таксама з усімі пытаннямі звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Гомельскім рэгіёне Яўгена Меркіса (тэл: +37544 7494166).
Кірмаш праектаў у Гомелі 2 - цяпер музычны!
Страна: Беларусь
Город: Гомель
Тип группы: 17 окт 2013 в 18:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 29
Ссылка на соц.сеть: kirmash.homel2
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Міру Вежа, Беларусь, Минск
Вежа Міру
Беларусь, Минск
Civil Gomel, Беларусь, Гомель
Gomel Civil
Беларусь, Гомель
Старавойтава Надзея, Беларусь, Минск
Надзея Старавойтава
Беларусь, Минск, 49 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Кірмаш праектаў у Гомелі 2 - цяпер музычны!» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу