"Кірмаш праектаў" на Гомельшчыне! УДЗЕЛЬНІЧАЕМ!

“Кірмаш праектаў”, распачаты ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у па рэгіёнах краіны, хутка прыедзе ў Гомель. Шукаюцца ідэі, здольныя зрабіць мясцовае культурнае жыццё больш цікавым, змястоўным і запатрабаваным! “Кірмаш праектаў” – гэта пляцоўка для абмеркавання ў фармаце lightning talk (“маланкавая размова”) культурніцкіх прапаноў, якім неабходна падтрымка ў канцэптуальнай дапрацоўцы, арганізацыі, пошуку самых розных рэсурсаў і партнёраў. Калі Вы ведаеце, чаго бракуе ў культурным жыцці Вашага горада і вобласці, можаце аформіць свае думкі канструктыўна і перспектыўна, і больш таго – прадставіць праектную ідэю на суд неабыякавай публікі, запрашаем Вас да ўдзелу ў “Кірмашы праектаў”, які адбудзецца ўжо ў сакавіку гэтага года! На выніковай сустрэчы-прэзентацыі Вы зможаце: - Распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі; - Пазнаёміцца з рознымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада; - Знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў для рэалізацыі вашай ідэі; - Атрымаць “парады бывалых” і якасную ацэнку, карысныя для развіцця вашага праекта; - Заахвоціць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку! - і такім чынам зрабіць свой унёсак у тое, каб культурніцкае жыццё вашага горада зрабілася ярчэйшым і цікавейшым! Праекты, што пройдуць папярэдні адбор арганізатараў, пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры і мастацтва, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя людзі, з якімі можна абмеркаваць вашую прапанову ў дэталях. Фармат lightning talk – гэта: - 5 хвлін, якія даюцца на ваш выступ; - мінімум 3 слайды*, якія вам трэба падрыхтаваць (максімум – роўна столькі, колькі вы паспееце прадставіць за адведдзеныя 300-420 секунд). *Для прэзентацый, зробленых у prezi.com – абмежаванні толькі па працягласці выступу. У прэзентацыю неабходна ўключыць наступнае: - Назва і сутнасць прэзентацыі (праект, стратэгія і г.д.); - Чаму і каму гэты праект неабходны? - Фармат праекта, яго унікальнасць і (ці) адэкватнасць; - Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца? - Якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт). Праекты ў фармаце прэзентацый PowerPoint, Prezi і аналагічных, а таксама запоўненую заяўку ўдзельніка дасылайце да 31 сакавіка ўключна на email kirmash.homel@gmail.com. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Гомельскім рэгіёне Яўгена Меркіса, тэл.: +375 44 7494166 Выніковая прэзентацыя адбудзецца 4 красавіка 2013 года. Зычым поспехаў і натхнення!
"Кірмаш праектаў" на Гомельшчыне! УДЗЕЛЬНІЧАЕМ!
Страна: Беларусь
Город: Гомель
Тип группы: 12 мар 2013 в 23:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 25
Ссылка на соц.сеть: homel_kirmash
Статус: Культурная вясна твайго горада пачынаецца з “Кірмаша праектаў”

Участники и подписчики

Razam Budzma, Беларусь, Минск
Budzma Razam
Беларусь, Минск
Civil Gomel, Беларусь, Гомель
Gomel Civil
Беларусь, Гомель

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «"Кірмаш праектаў" на Гомельшчыне! УДЗЕЛЬНІЧАЕМ!» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу