Кірмаш праектаў - Гомельшчына

Вам хочацца разнастаіць культурнае жыццё свайго горада? Вы гатовыя напоўніць звыклыя месцы нязвыклымі падзеямі? Вы маеце крэатыўныя ідэі, культурніцкі ці сацыяльны праект? Мы вам дапаможам! Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі" абвяшчае ЗБОР крэатыўных культурніцкіх і сацыяльных ІДЭЙ для “Кірмаша праектаў” для Гомеля і Гомельскага рэгіёна. Апішыце сваю ідэю, дашліце яе да 25 красавіка на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў- ваш горад” і раскажыце аб сваёй задуме шырокай публіцы на прэзентацыі ў Гомелі. Удзел можа прыняць кожны жыхар Рэчыцы, Рагачова, Жлобіна, Мазыра і Калінкавічаў любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі: –інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі); –назву ідэі/праекта; –мэту і сутнасць ідэі; – чаму і каму гэта неабходна; – калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца; – якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт). ВАЖНА! Да 25 красавіка 2018 года уключна мы збіраем ідэі. У маі адбудзецца прэзентацыя ідэй, дзе аўтары змогуць прадставіць свае задумы шырокай публіцы, атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі. Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя задумы з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і акажа ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі. Ёсць пытанні? Мы адкажам: kirmash.praektau@gmail.com, (44) 795-01-88, Яўгенія Стрыжак, каардынатар “Будзьмы” на Гомельшчыне https://www.facebook.com/jauhenia.stryzhak https://vk.com/id4068789 Чакаем вашых ідэй! Падрабязней пра Кірмаш праектаў: http://budzma.by/budzma/kirmash-prayektaw-homyelshchyna-chakaye-vashykh-idey.html
Кірмаш праектаў - Гомельшчына
Страна: Беларусь
Город: Гомель
Тип группы: 10 апр 2018 в 18:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 8
Ссылка на соц.сеть: kirmash_homel
Статус: збор ідэй да 25 красавіка

Участники и подписчики

Razam Budzma, Беларусь, Минск
Budzma Razam
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Кірмаш праектаў - Гомельшчына» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу