“Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем! 22 мая

22 мая – дзея 2, практычная, “Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем! Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00. 20 мая – дзея 1, тэарэтычная, у якой знойдуцца адказы на пытанне: “ІНДУСТРЫЯ ЗАБАВАЎ У ВІЦЕБСКУ: ГОНАР ЦІ СОРАМ ДЛЯ ГОРАДА?” Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00. Ці умеем мы адпачываць? Творчае інтэрактыўнае даследаванне ў Віцебску Напярэдадні сезона сонца, цеплыні і свабоды фестывальны Віцебск задаецца пытаннем: ці адпачываюць яго гараджане якасна і змястоўна? Дзве сустрэчы, “тэорыум” і практыкум, пакажуць, чым у сваёй індустрыі адпачынку горад можа ганарыцца і якія крокі варта рабіць далей. Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх цікаўных, закаханых у свой горад віцяблянаў самых розных узростаў і інтарэсаў выпрабаваць сваю крэатыўнасць і далучыцца да творчага інтэрактыўнага даследавання. Тэма даследавання надзвычай прыемная, з пяшчотным подыхам летніх ветрыкаў, водарам сяброўскай кавы і фарбамі феерверкаў: адпачынак гараджан, яго змест, якасць і разнастайнасць. Даследаванне будзе складацца з дзвюх дзеяў: 20 мая – дзея 1, тэарэтычная, у якой знойдуцца адказы на пытанне: “ІНДУСТРЫЯ ЗАБАВАЎ У ВІЦЕБСКУ: ГОНАР ЦІ СОРАМ ДЛЯ ГОРАДА?” Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00. Разам з творчымі прадпрымальнікамі, культурнымі менеджарамі і прадстаўнікамі сферы турызму акрэслім сітуацыю ў віцебскай індустрыі забаваў і знойдзем адказы на пытанні: - Як культурна адпачыць у Віцебску? - Што ўплывае на выбар гараджанамі месцаў для адпачынку? - Ці прыстасаваная для грамадскага адпачынку гарадская прастора Віцебска? - Культурна-асветніцкая дзейнасць vs масавая культура: штосьці не так са “Славянскім базарам”? - Як і з чыёй дапамогай фармаваць высокія стандарты якасці ва ўстановах адпачынку? 22 мая – дзея 2, практычная, “Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем! Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00. Публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, ужо вядомая творчым і грамадска актыўным жыхарам Віцебска, гэтым разам стане імправізаваным працягам дыскусіі. Кожны ахвочы зможа прапанаваць: - асобны праект або стратэгію паляпшэння наяўнага ці стварэння новага ў сферы гарадскога адпачынку: канкрэтных пляцовак, фарматаў дзейнасці і інш. - новыя спосабы ўсталявання “зваротнай сувязі” грамадства з бізнесоўцамі, дзяржаўнымі культурніцкімі ўстановамі і адміністрацыяй горада ў анлайн- і афлайн-прасторах: інфармацыйныя рэсурсы, інтэрактыўныя мапы і гэтак далей. Для плённай працы фармуюцца фокус-групы (па 4-6 чалавек) з: • бацькоў дзяцей да 5-ці год; • школьнікаў; • студэнцкай моладзі; • людзей сярэдняга ўзросту; • пенсіянераў. Калі вы маеце ўласнае меркаванне і хочаце зрабіць свой горад яскравым, утульным і прыемным, далучайцеся! Зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка фокус-групы можна па тэлефоне (029) 894-05-17 або даслаўшы інфармацыю пра сябе (імя, узрост, род дзейнасці) на электронную скрыню: kirmash.vitsebsk@gmail.com. Зробім разам свой горад утульным, яскравым і натхняючым да развіцця!
“Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем! 22 мая
Страна: Беларусь
Город: Витебск
Тип группы: 22 мая 2014 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 45
Ссылка на соц.сеть: club71564924
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Тихомиров Александр, Беларусь, Витебск
Александр Тихомиров
Беларусь, Витебск, 40 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «“Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем! 22 мая» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу