Мы прапануем праўдзівы погляд на мінулае, сучаснасць і будучыню, пагэтаму ў нас дазволена ўсё, што не забаронена ў нармальнай дэмакратычнай супольнасці. Беларус, рускі ці паляк - то неістотна, галоўнае, каб прызнаваў беларусаў за асобны народ і нацыю, быў за здаровы лад жыцця і любіў нашую краіну, спорт, каб быў неабыякавы да лёсу бацькаўшчыны.
Правілы суполкі: http://vk.com/topic-34909814_27071467
"Не такая страшная дурная смерць, як пустое жыццё".
© Брэхт Бертальд
"П'янства - гэта добраахвотнае вар'яцтва".
© Арыстоцель
Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе: народ, які п'е больш за 8 літраў спірту на 1 чалавека ў год, дэградуе і вымірае.
У Беларусі па самых сціплых падліках выпіваецца каля 12-ці літраў штогод, і гэта значыць, што беларускі народ дэградуе і вымірае! Бо мы раней так шмат НІКОЛІ не пілі. П'янства на тэрыторыі былога СССР пачалося ТОЛЬКІ з 1960-х гадоў.
У гісторыі царскай Расіі і СССР славянскія народы яўлялі свядомую цвярозасць. У царскай Расіі яны ладзілі антыалкагольныя бунты, інтэлігенцыя заклікала ўладу да барацьбы з зялёным змеем. Адныя з першых антыалкагольных выступаў - гэта сялянскія антыалкагольныя бунты 1858-1859 гадоў у 32 губернях Расіі з патрабаваннем зачыніць усе карчмы. Пад ціскам грамадскасці цар Аляксандр III быў вымушаны абмежаваць гандаль гарэлкай. Тры гады цвярозага жыцця скончыліся адменай прыгоннага права. Потым былі антыалкагольныя выступы інтэлегенцыі на чале з Фёдарам Дастаеўскім і Львом Талстым. У 1914-м быў прыняты сухі закон, які дзейнічаў усю вайну. Але і пасля гэтага ніякага празмернага спажывання алкаголю і блізка не назіралася. У 1932 годзе мы ледзь дацягнулі да 1 літра ў год на душу насельніцтва, у 1950 годзе гэты паказчык вырас да 1,85 літра.
Міф пра тое, што мы - самая п'ючая нацыя на свеце, бадай, самы ўстойлівы. Яшчэ нядаўна ледзь не штохвіліна ўбівалі гэты міф ў нашу свядомасць з дапамогай разнастайнай рэкламы. Прычым міф, які нарадзіўся ў Расіі, чамусьці добра прыжыўся і ў нас, стаўшы ледзь не прадметам нацыянальнага гонару. Кожны беларус, які горача жадае выпіць, апраўдвае сваё п'янства фразай: "Рускія пілі, п'юць і будуць піць", адчуваючы сябе пры гэтым праўдзіва рускім чалавекам.
Міф пра славянскае п'янстве задае пэўную мадэль паводзінаў, служачы апраўданнем для любога роду празмернасцяў. І змагацца з ім трэба не менш, чым з самім алкагалізмам...
Дык адкуль жа ўзяўся міф пра тое, што мы - такая п'юшчая нацыя?
Усё вельмі проста. Яго прыдумалі тыя, каму выгодна, каб наш народ як мага больш ужываў алкаголю. Дэ-юрэ афіцыйная палітыка нашай дзяржавы прытрымліваецца нібыта барацьбы з п'янствам (выдаюцца дырэктывы і ўказы, якія нежыццяздольныя ў прававым сэнсе). Дэ-факта мы бачым абсалютна супрацьлеглую карціну. З экранаў тэлевізараў нас пераконваюць, што п'янства - гэта нацыянальная традыцыя. Папулярныя акторы, музыкі, палітыкі распавядаюць нам пра тое, што піццё ёсць норма жыцця...
Страна: |
Беларусь |
Город: |
Гомель |
Тип группы: |
Открытая группа |
Членство в группе: |
Доступно всем |
Возрастные ограничения: |
нет |
Количество подписчиков: |
1 584 |
Ссылка на соц.сеть: |
spasemstranu |
Статус: |
spasemstranu.com |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Хопіць піць – трэба жыць!» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу