HOK-KEY - Вакальна Інструментальны Ансамбль які грае цяжкі, меладычны, з элементамі фольку метал.
Яркім прадстаўніком беларускай метал-сцэны з'яўляецца мінскі гурт з 25-гадовай гісторыяй - Нок-кеу, які пазначыў сваю прысутнасць выпускам пяцi поўнафарматных альбомаў, а таксама мноствам сінглаў і EP.
Нок-кеу - гэта разнапланавы ў творчым пошуку гурт, які прайшоў шлях ад арыгінальнага сцёб-металу і стварэння тэкстаў адразу на выступе да цяперашняй сваёй формы - філасофскіх тэкстаў і пастаянных музычна-гукавых эксперыментаў, але не выходзячых за рамкі цяжкага, меладычнага, з элементамі фольку металу (у асноўным на беларускай мове).
У ходзе сваёй дзейнасці гурт ратыруецца на радыёстанцыях, актыўна прымае ўдзел у рознага кшталту фестывалях і канцэртах як у сябе на радзіме, так і за яе межамі (Польшча, Францыя, Iталiя, Icпанiя, Партугалiя, Чэхія, Славакiя, Вугоршчына, Румынiя, Аўстрыя), у тым ліку такіх як "Celtic Transilvania", «Наш Грунвальд» , «Купальскае Кола», METAL CROWD Open Air, Рок-Фэст «Сафоний», Міжнародны байк-фестываль «МОТО УДАР», Фестываль Freedom`s ... А ў канцы верасня - пачатку кастрычніка 2015 года гурт здзейсніў музычны тур па краінах Еўропы - «Thunder and Lightning European Tour».
У 2017 годзе гурт выдаў пяты поўнафарматны альбом "Kalasy Pad Siarpom" i прэзентаваў яго ў Еўропе падчас "Reaping Europe Tour 2017 - 2018", якi ахапiў усю Еўропу, ад Польшчы да Партугалii.
Жывыя выступы гурта радуюць не толькі якасным музычным гучаннем, але і драйвам, і пранікнёнай лірычнасцю ў спалучэнні з прыгожымі і незвычайнымі партыямі скрыпкі, якія закранаюць самыя тонкія пачуццёвыя грані. Музыкі заўсёды пераканаўчыя і сумленныя, ў іх творчасці адчуваецца аўтэнтычнасць і моц, сапраўднасць эмоцый і пачуццяў, гурт сапраўды жыве гэтым і гэтая вера заражае і натхняе!
Для азнаямлення з нашай творчасцю прапануем вам некалькі спасылак:
Афіцыйны сайт www.hok-key.com
Facebook: www.facebook.com/hokkey.metal
У трэцюю зборную па "Hok-key" ю ўвайшлі (Цяперашні склад) :
ﻩﻩﻩ Яр Сапуноў • гітара • клавішы • музыка.
ﻩﻩﻩ Iрына Сапунова • скрыпка• тэксты.
ﻩﻩﻩ Канстанцін Фамін • вакал
ﻩﻩﻩ Aлег Кaнцоў "Леший" • бубны.
ﻩﻩﻩ Аляксандр Волчэк • бас-гiтара.
2007 - CD "Всё Hok-key" ...
2009 - single "Адлюстраванне"
2009 - CD "Ad Libitum"
2011 - ЕР "Спадчына"
2012 - single "Колыбельная"
2012 - CD "R.I.P."
2013 - ЕР - " Illuminati "
2014 - CD - "Знак Бяды"
2015 - EP - "Just Time"
2017 - CD - "Kalasy Pad Siarpom"
2018 - single "Hej, sokoły"
2020 - single " Faster, Harder, Louder!"
БОЛЬШ поўная біяграфія ГРУПЫ(на русском языке) , можна прачытаць ТУТ - http://hok-key.com/page.php?id=2
Старонка створана 6 сакавіка 2008г.
| Страна: |
Беларусь |
| Город: |
Минск |
| Тип группы: |
Открытая группа |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
9 364 |
| Ссылка на соц.сеть: |
hokkey_metal |
| Статус: |
www.hok-key.com |
У сообщества « HOK-KEY » также имеются еще 375 участников и подписчиков в социальных сетях.
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы « HOK-KEY » или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу