—=GaRaDZKija=—

Піт Паўлаў – вакал, гітара, Дзяніс Савік – гітара, Леша Рудольф – бас, Алезіс Дземідовіч – бубны Цяжка апісаць, у якім стылі грае гурт "Гарадзкія" (Garadzkija). У такіх выпадках яшчэ кажуць, што гэта проста "Беларускі рок" :) У запісах гурту можна пачуць і традыцыйны рок, і панк-рок, і ска-панк, і гардкор, і рэгі, і поп-рок... Лідэр гурту - Піт Паўлаў - таксама зьяўляецца гітарыстам леґендарнага N.R.M. ды заснавальнікам праекту Pete Paff, а заадно і сэкс-сымбалем беларускага року. Нарадзіўся 7 лістапада (Скарпіён). Асноўны занятак — гітара, акром граньня ў шэрагу гуртоў дае прыватныя ўрокі. Спачатку вучыў бясплатна, але вучні прапускалі заняткі. Як прызначыў плату — дык чэргі стаялі. Жыцьцёвы прынцып: быць максымальна шчырым. Паводле ўласнага прызнаньня, занадта бурклівы, невыносны ў побыце ды яшчэ й выхваляка. Пры гэтым з жонкай, мастачкай Зояй Луцэвіч, жыве ўжо чатырнаццаць гадоў. Сыну Яну-Вінцэнту адзінаццаць гадоў. Піт ня п’е, ня паліць, займаецца спортам (плаваньнем, у прыватнасьці). Любіць мяса, перадусім сьвініну, засмажаную вялікімі кавалкамі. Антыалькаголік («Фу! Якая брыдота!»), аматар журавінавага напою. Служыў у паветрана-дэсантных войсках.
—=GaRaDZKija=—
Страна: Беларусь
Город: нет данных
Тип группы: Публичная страница
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 86
Ссылка на соц.сеть: club4334855
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Balsa Bot, Беларусь, Мозырь
Bot Balsa
Беларусь, Мозырь

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «—=GaRaDZKija=—» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу