ФК Молодечно-2 / ЖФК Молодечно

Кароткая гісторыя каманды і статыстыка выступленняў у чэмпіянатах БССР і Беларусі: ФК "Маладзечна" заснаваны ў 1946 годзе з выступленняў ў Кубку БССР, у чэмпіянаце БССР прымаў удзел з 1949 г. пад назвай "Дынама". За час выступлення ў першынстве рэспублікі каманда нашага горада некалькі разоў мяняла сваю назву і не раз станавілася прызёрам чэмпіянату, двойчы заваяваўшы чэмпіёнскі тытул ў 1963 і 1991 гадах. Таксама ў 1991 годзе футбольны клуб з Маладзечна, тады называўся "Металург", стаў уладальнікам "Кубка Мільёнаў". Пасля развалу СССР маладзечанцы выступалі ў Вышэйшай лізе Беларусі па футболе. Пачынаючы з другога чэмпіянату клуб стаў называцца "Маладзечна". Нашы футбалісты паказвалі нядрэнныя вынікі, а на гарадскім стадыёне заўсёды быў аншлаг, аднак у 1999 годзе клуб выляцеў у Першую лігу. Пасля клуб быў перайменаваны ў "Маладзечна-2000" і ў 2001 годзе феерычна вярнуўся ў "вышку", дзе пратрымаўся да 2003 года. Пасля гэтага пачаўся не самы ўдалы для клуба час, і з 2005 года маладзечанцы выступаюць у Другой лізе. У 2011 годзе каманду перайменавалі ў "Забудову". Пад такой назвай клуб праіснаваў два сезона, а ў 2013 годзе каманда з назвай ФСК "Маладзечна-2013" зноў увайшла ў сезон. А ў 2015 годзе каманда змяніла прыстаўку на "Маладзечна - ДЮСШ №4". Сезон 2016 гады каманда магла пачаць у Першай лізе, але па фінансавых прычынах ад гэтага права адмовілася і працягнула выступ у ніжэйшым дывізіёне чэмпіянату краіны, змяняючы склад і трэнерскі штабы... Назвы клуба: 1949/55 - Дынама 1956 - Маладзечанская вобласць 1957/58 - Маладзечна 1959 - Маладзечанская вобласць 1960/63 - Спартак 1964/65 - Нарач 1966 - Чырвоны сцяг 1967/69 - Хваля 1970/71 - Спартак 1972/80 - Селена 1981/82 - Металіст 1983/85 - Праца 1986 - Станкабудаўнік 1989/92 - Металург 1993/99 - Маладзечна 2000/02 - Маладзечна-2000 2003/10 - Маладзечна 2011/12 - Забудова 2013/14 - Маладзечна-2013 2015/16 - Маладзечна-ДЮСШ №4 2017 - Маладзечна Трафеі: 1963 - Чэмпіён БССР 1990 - Кубак БССР 1991 г. - Чэмпіён БССР 1991 г. - Кубак БССР 1991 г. - Кубак мільёнаў 1992 - Кубак сезона БССР Прызёр чэмпіянату БССР: 1949 - Дынама (Маладзечна) 3 месца 1959 - Маладзечанская вобласць 3 месца 1961 - Спартак (Маладзечна) 2 месца 1962 - Спартак (Маладзечна) 2 месца 1965 - Нарач (Маладзечна) 3 месца 1981 - Металіст (Маладзечна) 3 месца Выступ у Кубку Беларусі: 1992 - 1/2 1992/93 - 1/4 1993/94 - 1/2 1994/95 - 1/4 1995/96 - 1/4 1996/97 - 1/8 1997/98 - 1/4 1998/99 - 1/4 1999/00 - 1/8 2000/01 - 1/32 2001/02 - 1/8 2002/03 - 1/8 2003/04 - 1/8 2004/05 - 1/16 2005/06 - 1/32 2006/07 - 1/32 2007/08 - 1/32 2008/09 - 1/32 2009/10 - 1/16 2010/11 - 1/16 2011/12 - 1/32 2012/13 - 1/32 2013/14 - 1/64 2014/15 - 1/32 2015/16 - 1/32 2016/17 - 1/32 2017/18 - 1/16 2018/19 - 1/32 2019/20 - 1/32 Статыстыка выступаў клуба ў чэмпіянаце Беларусі: 1992 - Д1 9 месца з 16 1992/93 - Д1 13 месца з 17 1993/94 - Д1 9 месца з 16 1994/95 - Д1 4 месца з 16 1995 - Д1 5 месца з 16 1996 г. - Д1 8 месца з 16 1997 - Д1 13 месца з 16 1998 года - Д1 14 месца з 15 1999 - Д1 16 месца з 16 2000 - Д2 1 месца з 16 2001 года - Д1 10 месца з 14 2002 - Д1 13 месца з 14 2003 г. - Д1 16 месца з 16 2004 г. - Д2 13 месца з 16 2005 - Д3 12 месца з 14 2006 - Д3 16 месца з 17 2007 - Д3 14 месца з 16 2008 - Д3 8 месца з 16 2009 г. - Д3 3 месца з 14 2010 г. - Д3 4 месца з 18 2011 - Д3 4 месца з 16 2012 - Д3 15 месца з 19 2013 - Д3 10 месца з 13 2014 - Д3 16 месца з 24 2015 - Д3 4 месца з 20 2016 - Д3 5 месца з 13 2017 - Д3 6 месца з 14 2018 - Д3 9 месца з 15 2019 - Д3 3 месца з 15
ФК Молодечно-2 / ЖФК Молодечно
Страна: Беларусь
Город: Молодечно
Тип группы: Открытая группа
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 574
Ссылка на соц.сеть: fcmolodechno1949
Статус: ФК Молодечно-U17/ WU17

Участники и подписчики

Сачек Андрей, Беларусь, Молодечно
Андрей Сачек
Беларусь, Молодечно, 37 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «ФК Молодечно-2 / ЖФК Молодечно» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу