4-7 красавіка 2019 года адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».
Лекцыі, майстар-класы, дзіцячая праграма, выставы, спектаклі, дэгустацыі, літаратурная ноч і кінапаказы – на фэсце знойдуцца імпрэзы для аматараў усіх літаратурных жанраў.
АДКРЫЦЦЁ ФЭСТА
Стартуе фэст 4 красавіка глабальным пытаннем: “Што ж такое беларуская літаратура?”. Сваім бачаннем падзеляцца знакавыя аўтары сучаснасці Альгерд Бахарэвіч, Людміла Рублеўская, Марыя Мартысевіч і Алесь Разанаў. А працягнецца вечар успамінамі пра чалавека-легенду, загадкавага героя беларускага культурнага падполля Кіма Хадзеева.
ЗАМЕЖНЫЯ ЛІТАРАТУРНЫЯ ЗОРКІ
Упершыню ў Менск прыедзе фінска-эстонская пісьменніца Софі Оксанен, таксама выступяць расейскі пісьменнік, літаратуразнаўца, тэле- і радыёвядоўца Віктар Ерафееў, літоўскі паэт ды інтэлектуал Томас Венцлава, а зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан з’явіцца на фэсце віртуальна – падчас прэзентацыі рамана “Інтэрнат” у беларускім перакладзе.
ДЫСКУСІІ
Самы папулярны фармат сёлетняй “Прадмовы” – у праграме больш за 20 дыскусій. Ці ўплываюць на пісьменніка-гуманітарыя дакладныя навукі? Пра што нельга пісаць дзіцячым аўтарам? Як развіваецца жаночая літаратура? І якім чынам раман ператвараецца ў спектакль? – вось толькі некаторыя тэмы спрэчак, у якіх, магчыма, народзіцца ісціна.
ДЗІЦЯЧАЯ ПРАГРАМА
Інтэлектуальная кніга і для самых маленькіх! 6 красавіка на “Прадмове” дзіцячы дзень. Майстар-клас пра птушак, касцюмаваныя чытанні любімых казак, а таксама цэлы забаўляльны міні-фэст для малых і дарослых з печывам і напоямі ў межах прэміі Цёткі.
ЛЕКЦЫІ, ЧЫТАННІ, КНІЖНЫЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ
Беларускія навінкі ды бестсэлеры на “Прадмове” прэзентуюць аўтары. Кнігі тут жа можна набыць і атрымаць аўтограф - выдаўцы і кнігарні разгарнуць на фэсце кірмаш. На фестывалі будзе арганізавана выстава-продаж інтэлектуальнай літаратуры і літаратуры non-fiction ад кнігарні "Акадэмкніга", выдавецтваў "Галіяфы", "Логвінаў", "Янушкевіч", "Коска", "Тэхналогія", "Эканомпрэс", "Лімарыюс", "Макбел", выдаўцоў Рамана Цымберава і Зміцера Коласа.
Праграма фэсту: глядзі і выбірай, на што пойдзеш: http://pradmova.by/papyarednyaya-pragrama-festyvalju-intelektualnaj-knigi-pradmova-minsku-4-7-04-2019/
А тэатральная праграма фэста тут: https://tinyurl.com/yyc8v5z6
Кантакт для сувязі: pradmova@gmail.com
Страна: |
Беларусь |
Город: |
Минск |
Тип группы: |
4 апр 2019 в 17:00 |
Членство в группе: |
Доступно всем |
Возрастные ограничения: |
нет |
Количество подписчиков: |
216 |
Ссылка на соц.сеть: |
pradmova2019 |
Статус: |
нет данных |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Фестываль «Pradmova» | Мінск | 04-07.04 @ OK 16» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу