Фестываль "Прадмова" ў Брэсце @30.03

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбудзецца 30 сакавіка ў горадзе-над-Бугам. У суботу з 11.00 да 21:00 вас чакае цэлы дзень фестывальнай праграмы ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1). У Брэст прыязджаюць цікавыя творцы: музыкі, мастакі, гісторыкі, філосафы і літаратары – Павел Татарнікаў і Алесь Чумакоў (гурт “Стары Ольса”), Надзея Ясмінска і Алена Казлова (Анка Упала), Ілля Сін і Галіна Сіўчанка, Ігар Бабкоў і Валер Гапееў, Алесь Пашкевіч і Андрэй Янушкевіч, Максім Гаруноў і шмат хто яшчэ. Таксама ў фестывальнай праграме варта чакаць удзелу саміх берасцейцаў: мастачкі Ганна Радзько і Вераніка Лемешава, перакладчык Яўген Бялясін, пісьменнік Сяргей Белаяр, перакладчык і выдавец Сяргей Амяльчук, паэткі Юлія Меліхава і Дар'я Лаўрыновіч. Выдавецтвы “Галіяфы”, "Янушкевіч" і Раман Цымбераў, а таксама ІП Алесь Дудар разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць набыць навінкі ад вытворцаў па аптымальных коштах. Багатая дзіцячая праграма, выступы і дыскусіі, прэзентацыі і жывая музыка – усё гэта вас чакае на фестывалі “Прадмова” ў Брэсце! Чакаем усіх!
Фестываль "Прадмова" ў Брэсце @30.03
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 30 мар 2019 в 11:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 30
Ссылка на соц.сеть: club180167848
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Фестываль "Прадмова" ў Брэсце @30.03» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу