(Тэксты — у разьдзеле «спасылкі»:
https://www.evernote.com/pub/klyok/yekhekim_txt,
https://www.evernote.com/pub/klyok/yekhekim_ek.)
«Ехе́ Кім Урґ» — супольная задума чалавека, які няблага прыкідваецца паэтам, і экс-гітарыста «Лейбоніка». Мэта дзейнасьці — папулярызацыя некаторых чамусьці невідавочных аспэктаў жыцьця ў соцыюме.
Удзельнікі:
• Міхаіл Міхайлоўскі: гітара, бас, сэмплы.
• Ехе Кім Ург: голас, тэксты.
…Маці шмат працавала і ня мела часу нас выхоўваць, таму імкнулася навучыць нас хаця б аднаму — першай з каапэрацыйных стратэгій усяго жывога: «Як гукнеш — так і адгукнецца». Так вырасла рудая бяздушная барадатая кплівая скаціна бяз сораму і гонару… маці ж мела на ўвазе зусім іншае, але што ўжо зробіш.
Дарослыя ж казалі, што іх трэба паважаць — і таму называць на «вы». Мы прыкінулі, што варта паважаць ня толькі дарослых, але й іншых, і аднагодак, і знаёмых-сяброў, і, нарэшце, сябе. Таму і мы — «мы», і ўсе (амаль) іншыя — «вы».
Адзінае, пра што марым — каб нехта правёў агульнаплянэтны пераканаўчы паказальны ўрок «Чаму лашчыць сваё эга — прыемна, але глупа, і колькі ўжо можна, дарагія Homo sapiens». Бадай, давядзецца самому, але нешта ніяк не зьбяромся.
«Бадай, давядзецца самому» — наогул лёзунг, які, халера, цягнецца за намі па жыцьці.
Некалі адзін знаёмы сказаў, што ўсе песьні — пра каханьне. Мы зьдзівіліся, прыслухаліся і ўзяліся за галаву. З таго часу галоўнае дасягненьне нашае — мы так і не пачалі пісаць завуаляваныя оды расплоджваньню людзей… і блытаем асобу лірычнага героя з аўтарскім эга ня так часта, як маглі бы — стараемся, шо.
Першая прычына лезьці ў публічную прастору — чыста юрыдычная. Другая — папулярызацыя некаторых чамусьці невідавочных аспэктаў жыцьця ў соцыюме. Ну і патрэніравацца яшчэ, куды ж бяз гэтага.
| Страна: |
нет данных |
| Город: |
нет данных |
| Тип группы: |
Музыкант |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
25 |
| Ссылка на соц.сеть: |
jekhe_kim_urg |
| Статус: |
https://t.me/jekhe_kim_urg |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «Ехе́ Кім Урґ» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу