"Each one teach one inna Babylon" – выраз, які стаў крылатым у рэгі-выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ідэя аб тым, што кожны чалавек можа стаць настаўнікам для іншага ўзьнікла не на пустым месцы. На Ямайцы і ў Англіі, нягледзячы на вялікую папулярнасць рэгі, радыё і тэлебачаньне былі зачыненыя для музыкі бедных цёмнанаскурых жыхароў гетта. Толькі шчасьліўцы, такія як Боб Марлі, траплялі ў "скрыню" і ў ратацыі на вядомых радыёстанцыях. Для астатніх адзіным сродкам "мас-медыя" былі гукасісітэмы. Кожны, хто хацеў нешта данесьці да людзей, мог напісаць песьню і яе б пачулі сотні людзей на дыскатэцы. А калі песьня мела посьпех на гукасістэме, то хутка выходзіла на вінілавай плытцы – і аўдыторыя павялічвалася да тысяч слухачоў.
У новым тысячагоддзі сітуацыя амаль не зьмянілася. Калі б не інтэрнэт, гукасістэмы так і засталіся бы адзіным "рупарам" для аматараў рэгі і даба...
__________________________________________
Даб Лекцыі – такую назву мы надалі серыі нашых вечарынаў.
Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку "play" на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке Даб Ровар.
Гасьцямі першай Даб Лекцыі будуць:
Заслужаны акадэмік Расійскай Акадэміі Даба, дацэнт кафэдры тяжкіх даб-канcтрукцый, доктар гукасістэмных навук, шаноўны Rebelsteppa (Масква, РФ).
Рэктар Архангельскага Інстытута Дыджэінга, дацэнт кафэдры прыкладнога рагамафіна, кандыдат мікрафонных навук, шаноўны Prophet Panama (Архангельск-Масква,РФ).
Намесьніца дырэктара Расійскага Нацыянальнага Вінілавага архіва рэгі і даба, загадчыца Цэнтральнай маскоўскай фанатэкі рутс кілераў, шаноўная Lioness Ciello (Масква, РФ)
Рэктар Кіеўскай Даб Семінарыі,дэкан факультэта сірэназнаўства і рэхалогіі, шаноўны Bredda Mitri (Кіеў, Украіна)
А таксама ўвесь настаўніцкі склад і ўсё абсталяваньне гукасістэмы Даб Ровар:
сп. Салома, сп. Каранёвы і сп. Жахлівы.
Першая Даб Лекцыя мае адбыцца ў аўдыторыі Shelter DJ Bar а 23.00, 30 лістапада, па адрасе вул. Ванеева 3, стадыён "Трактар".
Кантроль на ўваходзе / абмежаваньне па ўзросьце +18.
Кошт: 50 000 руб. з улёткай(флаерам), 60 000 руб. на ўваходзе, 70 000 для ўсіх пасьля 00.00.
Для гасьцей з іншых гарадоў/краінаў 50.000 руб. пры наяўнасьці "свежага" праязнога квітка!
Не перашкаджайце і не перабівайце "выкладчыкаў", паважайце іншых "студэнтаў" і ўдзельнікаў! Будзьце адэкватнымі і не спазьняйцеся!
Адна Любоў!
| Страна: |
Беларусь |
| Город: |
Минск |
| Тип группы: |
30 ноя 2013 в 23:00 |
| Членство в группе: |
Доступно всем |
| Возрастные ограничения: |
нет |
| Количество подписчиков: |
155 |
| Ссылка на соц.сеть: |
dub_lecture1 |
| Статус: |
Shelter, Мінск @ Увага! Галоўны DUB/REGGAE івэнт восені! |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «DUB LECTURE #1: Rebelsteppa & Prophet P | 30.11» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу