Дэманстрацыя тэксту п’есы Паўла Пражко "Я свободен"

22 жніўня Павел Пражко «Я свободен» Дэманстрацыя тэксту п’есы Кавярня «Зерно» (пр. Незалежнасці, 46). 16:00. Дэманстрацыя тэксту п’есы. Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). 19:00. Дэманстрацыя тэксту п’есы, дыскусія (чакаем аўтара!), мадэратар – Таццяна Арцімовіч. 22 жніўня на мультылэйбле «Пяршак» часопіса 34mag.net будзе прэзентаваны тэкст п’есы Паўла Пражко «Я свободен» – адна з найбольш эксперыментальных прац вядомага драматурга. Асаблівасць гэтай п’есы ў тым, што яна складаецца з 535 фотаздымкаў і 13 рэплік. У гэты ж дзень адразу ў двух месцах у Менску адбудуцца прагляды п’есы. Першая дэманстрацыя пройдзе а 16:00 у кавярні «Зерно» (пр. Незалежнасці, 46). Другі прагляд – а 19:00 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пасля прагляду – дыскусія (чакаем аўтара!), мадэратар – Таццяна Арцімовіч. Вось што кажа пра п’есу «Я свободен» Павел Пражко: «Я хацеў напісаць пра чалавека, які, не маючы адукацыі ды густу, здымае фатаграфіямі кіно. Гэта пра чалавека, на працу якога прафесіяналы ніколі не звернуць увагі. Ён не разумее, што можа апынуцца аб’ектам для іроніі ды здзекаў. Але ён аматар – і таму свабодны чалавек». Павел Пражко – найбольш паспяховы беларускі драматург апошняга часу. Прачытаць пра яго і ягоную творчасць можна ТУТ (http://34mag.net/post/pavel-prazhko/) і ТУТ (http://n-europe.eu/eurocafe/lecture/2012/07/03/lektsiya_tatyany_artimovich) Падзея арганізаваная 34mag.net разам з праектам «Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва» (http://n-europe.eu/eurocafe)
Дэманстрацыя тэксту п’есы  Паўла Пражко "Я свободен"
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 22 авг 2012 в 16:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 20
Ссылка на соц.сеть: club42027462
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Дашук Марина, Польша, Warszawa
Марина Дашук
Польша, Warszawa

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Дэманстрацыя тэксту п’есы Паўла Пражко "Я свободен"» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу