"Беларускія песьні: Традыцыя Адлегласьці"

Арцём і Ганна Лобач разам з этнакрамай "Цудоўня" запрашаюць на прэзентацыю свежага фільма пра пераемнасць традыцый у беларускай музыцы. Якаснага, прафесійна знятага беларускамузычнага кіно. Госця рэдкай пароды ў нашай сінематаграфіі. «Беларускія песьні : традыцыя адлегласьці», пабудаваны вакол творчасці трох сучасных музычных гуртоў, якія пераймаюць і пераасэнсоўваюць: Vuraj, Re1ikt і Shuma і архаічных спеваў бабуль з палескіх вёсак. У аснове - экседыцыі па Палессі, размовы з музыкамі і жыхарамі вёсак. Пабудаваны на мяжы відэаарта, дакументалістыкі і кліпмэйкерства мастацкі пошук вобразаў беларускай песні - вось што мы ўбачым увечары бліжэйшай нядзелі. Фільм пра прымірэнне старога і новага. Разам з тым пазнаёмімся з абрадавымі спевамі і іх сучаснымі варыяцыямі. Пра аўтара: Арцём Лобач - беларускі рэжысёр, дакументаліст, кліпмэйкер. Сярод ягоных работ дакументальныя фільмы“Простыя Рэчы”, “Путь в Дамаск. Часть первая”, гульнёвыя кароткаметражныя фільмы “Дом”, “Сумерки”, “Ближе чем ты думаешь”, музычныя кліпы для The Toobes, J:Mors, Akute, Vuraj и. др. У 2013 годзе скончыў Беларускую Дзяржаўную Акадэмію Мастацтваў у Менску па спецыяльнасці "Рэжысура кіно і ТБ". На дадзены момант - навучэнец польскай "Школы кінарэжысуры Анджэя Вайды". На 22-м менскім міжнародным фестывалі "Лістапад" ягоны “Путь в Дамаск” атрымаў “Специальный приз Парламентского Собрания Союза Беларуси и России «За верность нравственным идеалам в киноискусстве». 15 студзеня, 19.00 В.Траецкая, 14, этнакрама "Цудоўня". Уваход - вольнае ахвяраванне на развіццё прасторы.
"Беларускія песьні: Традыцыя Адлегласьці"
Страна: Беларусь
Город: Гродно
Тип группы: 15 янв 2017 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 9
Ссылка на соц.сеть: tradycyja_adlehlasci
Статус: Прэзентацыя Фільма

Участники и подписчики

Шатэрнік Кацярына, Беларусь, Минск
Кацярына Шатэрнік
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «"Беларускія песьні: Традыцыя Адлегласьці"» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу